Архіў навін

«Бабруйскаграмаш» павялічыць пастаўкі тэхнікі ў Зімбабвэ. Размова аб гэтым ішла на выстаўцы Zimbabwe International Trade Fair, якая праходзіць у Булавая (Рэспубліка Зімбабвэ), паведамілі на прадпрыемстве.
У пытаннях мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы краіна ідзе правільным шляхам - ад рэабілітацыі да эканамічнага росту і развіцця. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Касцюковічах на мітынгу, прымеркаваным да 39-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
Як у Беларусі арганізавана сацыяльная абарона грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве нагадалі, што 26 красавіка ў Беларусі адзначаецца памятная дата - Дзень чарнобыльскай трагедыі. Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прадастаўляецца сацыяльная падтрымка ў залежнасці ад перыяду іх удзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама ад узроўню радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі, на якой праводзіліся такія работы.
39 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы, але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь. Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) размешчана на тэрыторыі Украіны, за 18 км ад горада Чарнобыль, за 150 км ад Кіева і за 16 км ад граніцы Беларусі. У 80-я гады XX стагоддзя гэта была самая магутная ў СССР атамная электрастанцыя.