Архіў навін

Форма будынка Музея Славы Магілёўскай вобласці - у выглядзе Ордэна Вялікай Айчыннай вайны - ужо выразна праглядаецца з трасы Магілёў-Бабруйск. Хутка пачнецца мантаж вонкавага аздаблення, яе колеры будуць такімі ж, як на ордэне. Паралельна будаўнічым работам у залах устанаўліваюць экспазіцыйныя зоны. Здымачная група ТРК «Магілёў» зазірнула ўнутр музея, які будуецца на легендарным Буйніцкім полі.
Да масавай уборкі снегу ў Магілёўскай вобласці далучыліся многія працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў, а таксама неабыякавыя жыхары. Так, каля 100 навучэнцаў і работнікаў Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага разграбаюць снежныя завалы ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна.
На сённяшні дзень па вобласці з улікам гарадоў Магілёва і Бабруйска на выкананне работ па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў задзейнічана каля двухсот васьмі адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў. Выкарыстана каля 550 тон супрацьгалалёдных матэрыялаў, для ўборкі тэрыторый задзейнічана каля 500 работнікаў арганізацый ЖКГ. Як растлумачыў Генадзь Дзенгалёў, дзякуючы таму, што інфармацыя аб снегападзе была атрымана загадзя, службы ўзмоцнена падрыхтаваліся.
Электразабеспячэнне пацярпелых з-за непагадзі населеных пунктаў Магілёўскай вобласці будзе адноўлена да канца дня. Пра гэта журналістам расказаў начальнік цэнтральнай дыспетчарскай службы РУП «Магілёўэнерга» Дзмітрый Вішаваты. Па словах Дзмітрыя Вішавата, энергетыкі прыкладаюць усе намаганні для больш хуткага аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў. Праца аварыйна-аднаўленчых брыгад сеткавых філіялаў прадпрыемства не спынялася на працягу ўсёй ночы.
На днях свой векавы дзень нараджэння адзначыла Дар'я Дзмітрыеўна Цемашка, якая жыве ў аграгарадку Дашкаўка. Народжаныя 100 гадоў таму, яны стойка пераносілі ўсе нягоды свайго часу, змаглі выхаваць годную змену і з гонарам працягваюць свой жыццёвы шлях. Са знакавай падзеяй Дар'ю Дзмітрыеўну павіншавалі супрацоўнікі Магілёўскага РАУС. Намеснік начальніка райаддзела Леанід Рымараў пажадаў юбілярцы здароўя па ўзросце, бадзёрасці духу і аптымізму.
Вясна паднесла беларусам сюрпрыз. Цыклон «Зіён» выклікаў не толькі ўраганны вецер, але і моцны снегапад. Падкінуў цыклон нямала клопатаў работнікам Шклоўскага УКП «Жылкамгас». Снежныя заносы прымусілі працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Для забеспячэння бяспекі вадзіцеляў і пешаходаў камунальнай службай арганізавана работа па ўборцы снегу і апрацоўцы супрацьгалалёднымі матэрыяламі замацаваных тэрыторый. Аляксандр Ганчароў, намеснік дырэктара па жылфондзе і добраўпарадкаванні Шклоўскага УКП «Жылкамгас»:
У ноч з суботы на нядзелю ў Магілёўскай вобласці пачаўся моцны снегапад. Снег не спыняецца і ў панядзелак, 7 красавіка. З суботы ўся сістэма ЖКГ Магілёўскай вобласці працуе ў кругласутачным рэжыме. Паводле інфармацыі начальніка галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама Таццяны Касаткінай, у рэгіёне зараз працуе 208 адзінак тэхнікі, а таксама каля 500 чалавек. За гарадамі і раёнамі замацаваны суб'екты гаспадарання для навядзення парадку.
У снежную пастку ў вёсцы Хацілавічы Крычаўскага раёна патрапіў аўтобус, які адвозіў дзяцей у школу. Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца і дасталі транспарт са снегу. Дзеці патрапілі на заняткі своечасова. Па інфармацыі раённай газеты, усе школы Крычаўскага раёна працуюць у штатным рэжыме. Урокі ідуць па раскладзе. Праходы да ўстаноў адукацыі расчышчаны да пачатку навучальнага дня. Цяпер ідзе зняцце снегавой нагрузкі з дахаў. СБ
У Магілёўскай вобласці ратавальнікі здзейснілі 40 выездаў на ўборку 169 дрэў. У выніку іх падзення пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі. У вёсцы Падгор'е Магілёўскага раёна дапамога ратавальнікаў спатрэбілася медыкам, бо аўтамабіль хуткай дапамогі затрымаўся ў снезе. У в. Кута Асіповіцкага раёна ў дапамозе мела патрэбу 73-гадовая жанчына, якая знаходзіцца на апараце ШВЛ. З-за адсутнасці электрычнасці жыццё пенсіянеркі аказалася пад пагрозай. Работнікі МНС падключылі рэзервовы генератар для забеспячэння работы медыцынскага апарата і падтрымання жыццезабеспячэння жанчыны.
На тэрыторыі Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Энергетыкі працягваюць працаваць у складаных умовах надвор'я. У Магілёўскай вобласці сумарна з моманту першых зафіксаваных адключэнняў персанал РУП «Магілёўэнерга» аднавіў электразабеспячэнне ў 209 населеных пунктах.
Прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама з кіраўніком рэгіёна Анатолем Ісачанкам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Добраахвотнікі працавалі на тэрыторыі Вільчыцкага доследна-вытворчага лясніцтва. За некалькі гадзін працы яны высадзілі каля 5 тысяч. сеянцоў хвоі і елкі з закрытай каранёвай сістэмай на плошчы каля 1 га - участак ветравальна-бураломнай лесасекі, які пацярпеў ад непагадзі ў ліпені мінулага года.