Архіў навін

Мы ўсё яшчэ адкрываем старонкі той страшнай гісторыі - тых злачынстваў, якія адбываліся на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і менавіта таму важна не толькі казаць пра гэтыя трагедыі, але і паказваць іх праўду ўсяму свету. Аб гэтым перад пачаткам канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі журналістам заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Сёння, 10 красавіка, дзверы Палаца Рэспублікі расчыніліся для больш як 2,5 тысячы прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці. Дэлегацыя рэгіёну ўслед за Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай абласцямі і Мінскам прымае ўдзел у інфармацыйна-патрыятычным праекце «Кожны трэці».
V Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці праходзіць у Кіраўскім раёне. Мерапрыемства ўвайшло ў праграму рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі з прадстаўнікамі агенцтваў ААН у Беларусі.
Басейну ў райцэнтры не было, таму да гэтага часу людзі ездзілі ў іншыя гарады: Чэрыкаў, Краснаполле, Магілёў. Але сёлета ў Слаўгарадскім раёне, насельніцтва якога складае каля 13 тысяч чалавек (сам райцэнтр больш за 7,5 тысячы), з'явіцца басейн.
Без міру няма будучыні. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася кіраўнік офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольга Атрошчанка падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў в. Боркі Кіраўскага раёна ў праграме правядзення V Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.
Гэта дом рамёстваў у аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна. Месца папулярнае і ў турыстаў, і ў мясцовых жыхароў. Адных цікавяць прадметы даўніны, іншых майстар-класы - па вышыўцы, ткацтве, лозапляценні і іншых рамёстваў.
Аб'яўлены лаўрэаты прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў галіне аховы працы. Імі сталі сямёра кіраўнікоў і спецыялістаў, а таксама чатыры калектывы работнікаў устаноў аховы здароўя. Вынікі ўпершыню праведзенага галіновым прафсаюзам падобнага конкурсу былі агучаныя падчас паседжання прэзідыўма Рэспубліканскага камітэта. - У фінале за першынство змагаліся 45 работнікаў і 15 калектываў устаноў аховы здароўя, - адзначылі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БПРЗ. - Усяго ў камісію па прэміі паступіла 60 заявак у пяці намінацыях.
Беларуская спартсменка Аліна Шаўчук стала фіналісткай чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у Славакіі.
На публічнай кадастравай карце абноўлены інфармацыйны слой «Цытадэлі мужнасці», які дапоўнілі шэсць беларускіх гарадоў, паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ нумар 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Вымпелам узнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, - Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
У раёне вуліцы Гагарына на месцы былога прыватнага сектара рыхтуецца пляцоўка для будаўніцтва новай школы. Праект тыпавы. На 1тыс. 20 месцаў. З басейнам. Падобную школу нядаўна адкрылі на скрыжаванні Стасава-Грышына ў Магілёве. Абласны цэнтр зменьваецца і разрастаецца. Былыя палі і пусткі актыўна забудоўваюцца. У горадзе займаюцца новымі тэрыторыямі для будаўніцтва. Мабыць, самы буйны праект забудовы – Саломінка-2. Ён дзеліцца на 5 мікрараёнаў. Першы ўжо актыўна забудоўваецца. Мікрараён №2 - запраектаваны.
Праязджаючы міма вёсак Дрыбінскага раёна немагчыма было не заўважыць гэтую вялікую будоўлю, якую разгарнулі ў сельгаспрадпрыемстве «Трылесіна-Агра». На адным з малочнатаварных комплексаў вырашылі правесці маштабную мадэрнізацыю.
Зацверджаны лагатып Года добраўпарадкавання, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Афіцыйны лагатып зацверджаны сёння на пасяджэнні часовага рэспубліканскага штаба па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання. БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы, актуалізацыю нарматыўнай прававой базы, што рэгулюе ідэалагічную сферу.