Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння павіншаваў Ганаровага ветэрана Веру Феафанаўну Кастэнку з 90-гадовым юбілеем, пажадаўшы моцнага здароўя. Кіраўнік вобласці зазначыў, што біяграфія юбіляркі супадае з біяграфіяй развіцця Беларусі: «Як развівалася наша краіна, так развіваліся і Вы. 50 гадоў Вы аддалі працы ў Магілёўскай вобласці - Быхаўскі, Шклоўскі, Магілёўскі раёны, горад Магілёў. І ўсё - на адказных пасадах, дзе трэба ўкладваць душу і сэрца, мець пэўныя веды і навыкі працы з людзьмі.
Урад павялічыць долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах на суму дзяржпадтрымкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2025 года № 212, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна рэалізуецца сумесны адукацыйны праект, накіраваны на вывучэнне культуры і традыцый Кітая. Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы сумесна з настаўнікам па кітайскай мове Юліяй Маслянковай рыхтуюць займальныя мерапрыемствы, якія наведваюць не толькі дзеці, але і іх бацькі.
Новыя магчымасці для далейшага навучання і павышэння якасці аказання медыцынскіх паслуг. У наменклатуры пасад Мінздара з'явілася новая - лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны. Пакуль перападрыхтоўку прайшлі некалькі адмыслоўцаў.
Студэнты і выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава сталі ўдзельнікамі адукацыйна-творчага праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Маладзёжны музычны мост».
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў запусціла два гістарычныя праекты, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі – «Прафсаюзы Магілёўшчыны ў гады вайны» і «Нашы Пераможцы». Яны расказваюць пра велічны подзвіг і мужнасць народа, які не скарыўся ворагу.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 19 красавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва - 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);