Архіў навін

Больш за 50 тысяч жыхароў і гасцей Магілёўшчыны прынялі ўдзел у Парадзе спадчыннікаў Вялікай Перамогі і ўрачыстым маршы воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона. А таксама - у шэсці пакаленняў «Беларусь памятае». Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў усіх з Днём Перамогі: «Гэта, сапраўды, вялікае свята. Свята са слязамі на вачах. Таму што, нажаль, нашы ветэраны, вязні сыходзяць і іх усё менш і менш.
Со встречи с ветеранами председателя Могилевского облисполкома Анатолия Исаченко начались празднования Дня Победы в областном центре. Участие в ней также приняли помощник Президента Республики Беларусь – инспектор по Могилевской области Сергей Наливайко, председатель областного Совета депутатов Александр Горошкин.
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя з Краснінскага раёна Смаленскай вобласці наведала Магілёўшчыну. Актывісты пошукавага атрада "Русіч" - старшакласнікі і іх педагогі прынялі ўдзел у памятнай акцыі ля мемарыяла савецка-польскага воінскага брацтва ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна.
Памятны знак у гонар Вялікай Перамогі ўрачыста адкрылі ў вайсковай часці 6713 у Магілёве. На граніце высечаныя імёны ветэранаў часці, якія прайшлі вайну. Сем удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу служылі ў мірны час у вайсковай часці 6713. Яны былі прыкладам патрыятызму, смеласці і доблесці, адзначылі на ўрачыстай цырымоніі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Рэспубліцы Беларусь сёння адзначаюць Дзень Перамогі - свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. 80 гадоў таму, 9 мая 1945-га, была здабыта Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Савецкі народ адыграў вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму і вынес на сваіх плячах асноўны цяжар вайны, вызначыўшы будучыню ўсёй сусветнай цывілізацыі.