Архіў навін

Два новыя гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння аб'явілі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана рашэннем Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта нумар 18-9 ад 2 мая 2025 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал. Такі статус атрымалі гідралагічныя аб'екты «Крыніца Шведава крыніца» і «Крыніца Далёкія сажалкі». Дакументам устаноўлены межы, плошча, спіс землекарыстальнікаў, зямельныя ўчасткі якіх уключаюцца ў склад зямель помнікаў прыроды, а таксама рэжым аховы і выкарыстання.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым. Дэлегацыя на працягу двух дзён наведвае рэгіён з мэтай азнаямлення з работай шэрага буйных прадпрыемстваў, а таксама культурна-гістарычных аб'ектаў і славутасцей з перспектывай развіцця далейшага супрацоўніцтва.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 31 мая можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Рост папулярнасці мэтавай падрыхтоўкі, новая спецыяльнасць і амаль паўтысячы студэнтаў на бюджэт - у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А. А. Куляшова расказалі пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі.
Больш за 700 дзіцячых лагераў будуць працаваць у час летніх канікулаў у Магілёўскай вобласці. Яны адчыняць свае дзверы ўжо з 2 чэрвеня, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.