Архіў навін

Абласны этап рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні аб'яднаў у Магілёве студэнтаў з чатырох ВНУ рэгіёну. Пляцоўкай для праходжання тэматычных этапаў стала Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Я.Мікалаенкі. Тут сабраліся 40 студэнтаў з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.
У суботу, 31 мая, чацвёрты раз у Клічаве правядуць рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай». У яркім святочным мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых калектываў Магілёўскай, Мінскай і Гомельскіх абласцей, а таксама Дарагабужскага і Шумяцкага раёнаў Расіі. Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы Клічаўскага райвыканкама Алена Мачэкіна расказала:
Другі цэнтралізаваны іспыт - па рускай і беларускай мове на выбар - праходзіць у Беларусі. У Магілёўскай вобласці прайсці выпрабаванне выказалі жаданне 6075 чалавек: 5246 зарэгістраваліся на рускую мову, 829 - на беларускую. У рэгіёне арганізаваны 24 пункты ЦЭ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. На абмеркаванне вынеслі шэраг актуальных пытанняў, якія, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, патрабуюць прыняцця ўзважаных рашэнняў. Такі фармат мерапрыемстваў - традыцыйны. На разгляд Прэзідэнта рэгулярна выносяцца пытанні, якія не проста цікавяць, а хвалююць грамадзян. Рашэнні па іх прымаюцца кіраўніком дзяржавы ў выглядзе ўказа або распараджэння, але папярэдне гэтыя пытанні прапрацоўваюцца профільнымі спецыялістамі і членамі ўрада.
Каля 700 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Клімавічах XXIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Ён пройдзе з 29 мая па 1 чэрвеня і традыцыйна стане адной з самых яркіх падзей для рэгіёну, расказалі ў аргкамітэце фестывалю.
Якія віды работ даступны для падлеткаў 14-16 гадоў і якая будзе мінімальная аплата, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.