Архіў навін
Пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне адбудзецца з 1 верасня ў сярэднім на 5 працэнтаў. Гэта прадугледжана ўказам, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На выплату пенсій у верасні гэтага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд., з якіх Br107 млн. - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.
БЕЛТА
На сёння ў Магілёўскай вобласці дзейнічаюць пяць механізаваных атрадаў. Яны выконваюць практычна ўвесь спектр работ, у тым ліку – па корманарыхтоўцы, збожжаўборцы і палявых работах. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Максім Капелька.
У Беларусі завяршаецца прыёмная кампанія ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сёлета ўзрасла цікавасць абітурыентаў да рабочых прафесій і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Ён адзначыў:
- Прыёмная кампанія ў каледжы выходзіць на фінішную прамую. Завершаны набор на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы бачым павышэнне цікавасці ў абітурыентаў да атрымання сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Выязны прыём грамадзян правядзе 22 жніўня старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў.
Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 у Асіповіцкім райвыканкаме па адрасе: г. Асіповічы, вул. Сумчанка, д.30, корпус 1, каб.29.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75-05-45.
Рэд.
Крыху больш за паўмесяца застаецца да школьных лінеек, якія пройдуць па ўсёй краіне 1 верасня. У падрыхтоўцы дзяцей да школы традыцыйна ўдзельнічаюць і прафсаюзныя арганізацыі.
Як расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Павел Жуйкоў, фарматы падтрымкі сем'яў з дзецьмі разнастайныя.
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва. Цяпер вучні змогуць асвойваць новыя трэнажоры, заставацца актыўнымі і здаровымі.
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 14 жніўня, на палях краіны намалочана 6 млн. 179 тыс.т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,498 млн.т, Мінская - 1,432 млн.т, Гродзенская - 1,264 млн.т, Магілёўская - 738 тыс.т, Гомельская - 732 тыс.т, Віцебская - 515 тыс.т.
Па некаторых навучальных прадметах у новым навучальным годзе адбудуцца змены. Падрабязней пра некаторыя з іх расказаў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай на палях адзінага метадычнага рэспубліканскага семінара-нарады «Перспектывы развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе», арганізаванай Мінадукацыі ў Мінску.
У праваслаўных вернікаў з 14 жніўня пачынаецца Успенскі пост - у памяць аб Божай Маці.
Па царкоўным паданні, Багародзіца ведала аб часе свайго пераходу з гэтага свету, яна рыхтавалася - пасцілася і ўзмоцнена малілася, хоць і не мела патрэбу ў ачышчэнні душы. Усё яе жыццё было ўзорам святасці і ахвярнасці. Праваслаўныя посцяцца, пераймаючы подзвіг Прасвятой Багародзіцы, жадаючы хоць бы збольшага прыпадобніцца да яе чысціні.
У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» стартаваў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Переводчик