Архіў навін

Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Круты, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц, старшыня