Архіў навін

Семінар на тэму «Сярэбраны ўзрост - час магчымасцей» пройдзе ў Магілёве 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва». Паводле слоў арганізатараў, у час мерапрыемства будуць разгледжаны пытанні садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзян перадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, праграмы і актыўнасці для пенсіянераў, спецыялізаваныя банкаўскія прадукты і іншыя актуальныя пытанні. Семінар адбудзецца па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская 21, 3 паверх, канферэнц-зала. Пачатак у 15.00.
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага абласнога тэатра лялек разам з расійскімі калегамі падчас працы рэжысёрскай лабараторыі. Пра гэта расказалі ў магілёўскай установе культуры. Рэжысёрская лабараторыя была арганізавана сумесна з Цэнтрам падтрымкі рускага тэатра за мяжой Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Тэматыкай стала класічная літаратура. Аўтары работ - рэжысёры Дзмітрый Багданаў з Масквы, Аляксей Ягораў і Арына Прохарава з Санкт-Пецярбурга. У фінале былі прадстаўлены тры эскізы, распрацаваныя ўсяго за пяць дзён сумесна з акцёрамі тэатра.
Міністэрства адукацыі вызначыла тэму першага ўрока ў новым навучальным годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе профільнага міністэрства. Так, у новым 2025/26 навучальным годзе тэма першага ўрока – «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Размова пойдзе аб павазе да традыцый і дасягненняў нашага народа і важнасці захавання спадчыны для будучых пакаленняў. Першы ўрок дапаможа выхаваць пачуццё гонару і адказнасці за сваю краіну.
«Цяпер я першаклашка» - Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду арганізавала свята для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзе ёсць дзіця, якое пойдзе ў першы клас. Дабрачынная акцыя праходзіць пяты год напярэдадні 1 верасня. На гэты раз дзеці пабывалі на экскурсіі ў Музеі Славы Магілёўшчыны.
У Беларусі 25 жніўня стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!». Пра гэта паведамілі ў МУС. Працягнецца мерапрыемства да 5 верасня. Яго мэта - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, павышэнне пільнасці вадзіцеляў і бацькоў. У гэты перыяд рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар.
Рэканструкцыя стадыёна ў Бялынічах дазволіць праводзіць тут матчы прафесійнага ўзроўню. На падрыхтоўку падстаў і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый, а таксама закуп трыбун і лаваў з абласнога і раённага бюджэтаў выдаткавана каля 600 тысяч рублёў. Новае пакрыццё поля, а таксама новыя вароты прафінансаваны ў рамках інвестыцыйнай праграмы УЕФА, якая рэалізуецца асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».
Кошт інвестпраекта Клічаўскага лясгаса складае 1,5 мільёна беларускіх рублёў уласных сродкаў. Як распавёў галоўны ляснічы Клічаўскага лясгаса Павел Макавецкі, агульная тэрыторыя плантацыі - звыш шасці гектараў: - Будзе высаджана больш за 10 тысяч саджанцаў буякі пяці гатункаў, ураджай ягады будзем атрымліваць увесь сезон. Дарэчы, плоданасіць дурніца да 50 гадоў. На плантацыі будзе абсталяваны капежнае паліванне. Ужо гэтай восенню ўласнымі сіламі высадзім першыя партыі буякі. Першы мінімальны ўраджай плануем атрымаць ужо ў наступным годзе.
Якія льготы пакладзены шматдзетнай сям'і, у якой выхоўваюцца школьнікі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адна з ільгот, даступная ўсім беларускім школьнікам, - бясплатны праезд. Так, з 1 верасня па 30 чэрвеня навучэнцы школ могуць бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце. Акрамя таго, шматдзетным сем'ям, у якіх ёсць школьнікі, выплачваецца аднаразовая дапамога да новага навучальнага года - Br146,32 на кожнага школьніка. Такую дапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў з больш як 115 тыс. шматдзетных сем'яў.
Памятку па выкарыстанні мабільных прылад ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі падрыхтавала Міністэрства адукацыі. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. З 1 верасня пастановай Міністэрства адукацыі ад 1 жніўня 2025 года №136 уводзіцца абмежаванне на выкарыстанне мабільных тэлефонаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Выкарыстанне мабільных тэлефонаў дапускаецца пры маніторынгу стану цукру ў крыві пры цукровым дыябеце і іншых медыцынскіх рэкамендацыях.
На палях Магілёўскай вобласці завяршыліся работы па сяўбе азімага рапсу. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ланкуць. Паводле слоў старшыні камітэта, сёлета вучоныя НАН Беларусі ўстанавілі аптымальны тэрмін па сяўбе гэтай культуры. «Каб атрымаць нармальны і высокі ўраджай рапсу, яго трэба пасеяць у аптымальныя тэрміны. Навукоўцамі ўсталяваны тэрмін сяўбы да 22-25 жніўня гэтага года», - адзначыў ён.
У Магілёўскай вобласці стартаваў патрыятычны праект «Шлях адзінства». Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання. Як зазначыў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў, праект прысвечаны Дню народнага адзінства і стане часткай святкавання важнай для кожнага беларуса даты ў Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці ў новым навучальным годзе за парты сядуць каля 10,5 тыс. першакласнікаў. Пра гэта падчас абласной педагагічнай канферэнцыі расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава. Як адзначыла ў час выступлення Людміла Здорыкава, у новым навучальным годзе прадоўжаць работу 312 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе будуць вучыцца больш як 114 тыс. навучэнцаў. З іх каля 10,5 тыс. першакласнікаў.