Архіў навін

Сёння ў Круглым выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц. На прыёме грамадзян таксама прысутнічалі старшыня райвыканкама Іван Багель, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міраслаў Арсоба, прадстаўнікі Маладзёжнага Савета.
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены з 22 жніўня па 2 лістапада ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» на «Выстаўцы адной карціны» з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Па словах суразмоўцаў, карціна будзе прадстаўлена з нагоды 175-годдзя з дня нараджэння аўтара.
У Магілёўскай вобласці завершана 72% ўборачных плошчаў. Намалочана 839,3 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,7 ц/га. Лідэрам па тэмпах стала Клічаўшчына (91% убраных плошчаў), а Шклоўскі раён першым у вобласці пераадолеў адзнаку ў 100 тыс. тон. Ураджайнасць тут самая высокая - 52,7 ц/га. Сярод экіпажаў лідзіруюць Мікалай Дарэчкін і Міхаіл Фурсаў (СВК «Калгас Радзіма», Бялыніцкі раён) – 3956,78 т. Маладыя механізатары Андрэй Дрозд і Аляксандр Краўцоў (ААТ «Світанак ім. К.П. Арлоўскага», Кіраўскі раён) намалацілі 3922,4 т.
Пытанні інфармацыйнай бяспекі абмеркавалі сёння ў аблвыканкаме падчас правядзення тэматычнага семінара. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі структурных падраздзяленняў абласнога, гарадскога і раённых выканкамаў, якія кіруюць справамі, спецыялісты, адказныя за забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Дыялогавая пляцоўка для маладых спецыялістаў і членаў БРСМ, прысвечаная актуальнай тэме працоўных правоў і сацыяльных гарантый, пройдзе ў Магілёве 20 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі да новага навучальнага года прадугледжана амаль 11,5 тыс. шматдзетным сем'ям Магілёўскай вобласці. Паводле інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, памер такой матэрыяльнай дапамогі складае 30 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму на кожнага школьніка ў гэтых сем'ях. Выплаты пачаліся з 1 жніўня.
Напярэдадні новага навучальнага года старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу Бялыніцкага раёна. Мэтай рабочага візіту стала азнаямленне з узроўнем падрыхтоўкі адукацыйнай установы да прыёму вучняў. Кіраўнік Прыдняпроўскага краю асабіста агледзеў адрамантаваныя навучальныя кабінеты, спартзалу, праверыў абсталяванне сталовай, а таксама ацаніў гатоўнасць школьнай тэрыторыі.
Стаў вядомы склад беларускай каманды па спартыўнай гімнастыцы на чэмпіянат свету 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.