Архіў навін

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося напярэдадні прафесійнага свята ў Магілёве. На ўшаноўванне ў абласны цэнтр творчасці прыехалі ганаровыя госці, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і педагогі ўстановаў адукацыі, ветэраны, прадстаўнікі гарадскіх, раённых камітэтаў прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый.
Рэспубліканская алімпіяда па 18 навучальных прадметах стартавала ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. Алімпіяда традыцыйна пройдзе ў чатыры этапы. Першы працягнецца па 18 кастрычніка, прадугледжаны ўдзел па некалькіх прадметах. Другі этап пройдзе з 31 кастрычніка па 1 лістапада і 14-15 лістапада (удзел па некалькіх прадметах). Трэці этап пачнецца 12 студзеня, скончыцца 16 студзеня (удзел па адным прадмеце). Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах чакаецца 23-27 сакавіка (удзел па адным прадмеце).