Архіў навін

Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А. А. Куляшова прайшло ўрачыстае адкрыццё маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці». У Магілёве сабраліся маладыя дэпутаты, парламентарыі, гісторыкі, сярод якіх - вучоныя і выкладчыкі з Беларусі і Расіі. Учора яны прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву», а ўжо сёння пачнуць працу па тэматычных секцыях.