Архіў навін

Сёння на IХ справаздачна-выбарнай канферэнцыі Магілёўскай арганізацыі БРСМ падведзены вынікі работы за мінулыя пяць гадоў і вызначаны стратэгічныя напрамкі развіцця на новую пяцігодку. Таксама адным з асноўных на парадку дня стала абранне першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алега Бойкі, які да гэтага займаў пасаду другога сакратара абкама маладзёжнай арганізацыі.
Больш за паўсотню машын і звыш 200 удзельнікаў - Магілёў адкрыў праграму святкавання Дня народнага адзінства маштабным аўтапрабегам. Патрыятычная калона са сцягамі і расцяжкамі праехала праз увесь горад, у тым ліку па праспекце 17 верасня. Канчатковым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» — сімвалічнае для кожнага беларуса месца, дзе актывісты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках 86-й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўстановах адукацыі 17 верасня пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар.
Штогод у другую нядзелю верасня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму. У гэты дзень праходзяць памятныя акцыі, людзі ўспамінаюць не толькі салдат, якія аддалі жыццё за Радзіму, але і нявінна забітых. У Магілёве ля памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа на вуліцы Раўчакова адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці ахвяр фашызму. Арганізатарамі выступілі філіял УА «БТЭУПК» «Магілёўскі гандлёвы каледж» і абласная арганізацыя РГА «Патрыёты Беларусі».
11 верасня ў Санкт-Пецярбургу на пляцоўцы XI Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб'яднаных культур адбылося падпісанне пагаднення паміж упраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама і міністэрствам культуры Астраханскай вобласці. Дакумент замацаваў намер бакоў развіваць міжнародныя і знешнеэканамічныя сувязі ў сферы культуры. Подпісы пад пагадненнем паставілі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун і міністр культуры Астраханскай вобласці Вольга Пракоф'ева.
Па традыцыі на малой радзіме паэта, франтавіка Аляксея Пысіна сустрэліся літаратары, аматары і прыхільнікі паэзіі з розных куткоў Магілёўскай вобласці. Тут іх чакалі паэтычная майстэрня і «Паэтычнае скрыжаванне», дзе кожны ўдзельнік мог прачытаць свае творы.
У Магілёве з працоўным візітам пабываў намеснік начальніка ўпраўлення Прэзідэнта РФ па дзяржаўнай палітыцы ў гуманітарнай сферы, намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Мікалай Аўсіенка. Мэтай візіту стала абмеркаванне дэталяў праекта па ўвекавечанні памяці савецкага разведчыка Навума Ісакавіча Эйтынгана.
Прэм'еры кінадылогіі «Нашы сімвалы» прайшлі ў Мінску ў кінатэатры «Піянер» і ў Магілёве ў кінатэатры «Чырвоная зорка».