Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы. Ушанаванне адбылося сёння ў Музеі Славы Магілёўшчыны. Традыцыйна ўзнагарод удастоены самыя таленавітыя, працавітыя, неабыякавыя маладыя супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага краю.
Сёння Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206. Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз'яднаўся.