Архіў навін

Магілёўскім аблвыканкамам 2 чэрвеня 2026 года будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія па пытанні дзейнасці службы «Кантактцэнтр–115». Грамадзяне могуць выказаць меркаванне аб рабоце гэтай службы, унесці прапановы па яе ўдасканаленні па тэлефоне: 8 (0222) 71-32-55 з 09.00 да 13.00. Рэд.
Штогадовая дабрачынная акцыя «Белая Русь» – родная кроў: падары шанец на жыццё!» аб'яднала сёння на Магілёўскай абласной станцыі пераліванне крыві неабыякавых жыхароў рэгіёну.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 30 мая можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Сушко Рыгор Іванавіч – кіраўнік спраў гарвыканкама);
Рабочыя, важатыя, медсёстры, афіцыянты і нават манцёры шляху – моладзь Магілёўскай вобласці актыўна ўключаецца ў працоўнае лета. Першыя студатрады ўжо ў справе. У структурных падраздзяленнях РУП «Белпошта» ў Магілёве працуе 23 чалавекі. Раніцай хлопцы ідуць на вучобу, а ў другой палове дня разносяць лісты і газеты. Для іх студатрад не проста спосаб зарабіць і адчуць сябе дарослымі, але і гісторыя пра лідэрства, каманду, пераемнасць пакаленняў і патрыятызм.
У Магілёве пройдуць комплексныя камандна–штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах, паведамілі ў МУС.
У Беларусі сёння стартуе цэнтралізаваны іспыт (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у адзіныя тэрміны. Сёння адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11–класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 72 жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. У іх ліку прадстаўніцы сферы лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчых арганізацый, сацыяльнай сферы, лясной гаспадаркі, гандлю, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 мая 2026 года № 21–18, паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет–партал. Дакументам устаноўлены індэкс росту кошту будаўніцтва жылля для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ў памеры 44,482 (цяпер – 42,298).