Архіў навін
Беларускі саюз журналістаў аб'явіў аб старце прыёму работ для ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро», паведамілі ў БСЖ.
Матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць апублікаваны (выдадзены ў эфір) у класічных, канвергентных і лічбавых СМІ і медыя ў 2025–2026 гадах. Работы прымаюцца да 6 жніўня. Ад рэдакцыі СМІ ў конкурсе можа ўдзельнічаць адзін аўтар (калектыў аўтараў), адобраны першаснай арганізацыяй БСЖ або сакратарыятам абласной арганізацыі саюза журналістаў.
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе ў школах Беларусі 14 мая. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Падчас заняткаў педагогі абмяркуюць з дзецьмі, чаму моцная сям'я – аснова працвітання грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў.
Старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў правядзе 22 мая з 11.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска па адрасе: г. Бабруйск, вул. Ульянаўская 54/24, каб. 301.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45.
Рэд.
У гэтым годзе статус абласной маладзёжнай будоўлі атрымае будучая школа на вуліцы Гагарына ў Магілёве. У трэцім працоўным семестры над яе ўзвядзеннем будуць працаваць каля 80 маладых хлопцаў і дзяўчат з усяго рэгіёну, расказаў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка.
Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў актыўна рыхтуецца да правядзення трэцяга працоўнага семестра. Ад жадаючых атрымаць працу ў канікулярны перыяд ужо паступіла амаль 6 тысяч анкет. Дзеці будуць працаваць не толькі ў сваёй вобласці і краіне, але і за яе межамі: профільныя атрады адправяцца ў Расію.
Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка адзначыў, што за гады студатрадаўскага руху вопыт працы за мяжой для беларускай моладзі стаў традыцыйным. І гэты працоўны семестр не выключэнне:
У трэцім працоўным семестры Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць амаль 9,5 тысячы маладых людзей – на 2 тысячы больш, чым летась. Пра гэта расказаў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка.
У трэцім працоўным семестры ў абкаме БРСМ намецілі высокую планку, і хлопцы выказваюць маладзёжнай арганізацыі поўны давер, адзначыў Алег Бойка:
15 мая Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава і яго філіялы - Музей этнаграфіі, Музей Славы Магілёўшчыны, Мастацкія музеі імя П.У. Масленікава і В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах далучацца да штогадовай Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
Музей гісторыі Магілёва запрашае на «Ноч музеяў у Ратушы». Вялікая праграма пройдзе 15 траўня ў рамках міжнароднай акцыі.
Музей гісторыі Магілёва размешчаны ў цэнтры горада ў будынку адноўленай гарадской ратушы. Гасцей акцыі чакае гістарычны экскурс «Магілёўскаму замку 500 гадоў», квэст «Сакрэты магілёўскай кухні», прэзентацыя гістарычнага праекта «Стагоддзі за хвіліны», касцюміраваная экскурсія па экспазіцыі «Магдэбургскі Магілёў», наведванне гадзіннікавага механізма і назіральнай пляцоўкі «У госці да Магіслава».
У інкубатары малога прадпрымальніцтва ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» адбыўся фінал абласнога конкурсу тэхнічных стартап–праектаў «IT–перспектыва». Арганізатарамі конкурсу выступілі Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця, Камітэт эканомікі і Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Переводчик