Архіў навін

Штогод Беларускі прафсаюз работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання праводзіць акцыю «Дапамога ветэрану – памяць у дзеянні».
Беларусь ушануе памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 мая ў 12.00. У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема. У гэты ж час у храмах будзе дадзены звон набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах – прыпыніцца рух.
Рэгіянальны смотр–конкурс «Франтавая канцэртная брыгада», прысвечаны 81–й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у Дзень Перамогі арганізуюць у Крычаве. Мерапрыемства аб'яднае людзей розных узростаў і прафесій, удзельнічаць у ім будуць установы культуры, адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі ўсяго раёна.
Любімыя песні ваенных гадоў «Кацюша», «Нам патрэбна адна Перамога», «Дарожка франтавая» гучалі напярэдадні 9 Мая ў выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Больш за 500 чалавек сталі ўдзельнікамі конкурсу ладу і песні «Мы – спадкаемцы Перамогі», які ўжо пяты год праходзіць ва ўстанове адукацыі.
Сёння ў Слаўгарадскім раёне напярэдадні Дня Перамогі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Фёдаравіча Берднікава. Рыгор Фёдаравіч прымаў віншаванні дома, у аграгарадку Свенск. У мінулым годзе ён адзначыў 100–гадовы юбілей.
Сёння, 8 мая, на базе ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» прайшла ўрачыстая перадача 55 новых збожжаўборачных камбайнаў у гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Ключы ад машын атрымалі механізатары, якім ужо ў гэтую ўборачную трэба працаваць на новай тэхніцы. Камбайны закуплены за кошт сродкаў абласнога бюджэту. У Магілёўскай вобласці дастаткова высокімі тэмпамі ідзе абнаўленне не толькі галіны механізацыі, але і галіны жывёлагадоўлі, адзначыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі:
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка напярэдадні Дня Перамогі сустрэўся з 99–гадовым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Антонавічам Цітовым. У гонар ветэрана пад вокнамі дома сёння адбыўся ўрачысты марш.