Архіў навін

Эксклюзіўныя вечарыны для дваіх, квэсты сярод карцін і персанальныя экскурсіі ад супрацоўніка ў вобразе мастака – незвычайны фармат вольнага часу прапануюць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта распавёў дырэктар установы Яўген Белавусаў.
У Бабруйскім раёне ля аграгарадка Целуша адкрылі пасля рэканструкцыі малочнатаварны комплекс філіяла «Харчавік–Агра» ААТ «Чырвоны харчавік–АграСэрвіс».
Лагер «Юны эколаг» працуе ў сярэдняй школе №27 г. Магілёва. Наведваюць яго вучні пачатковай школы. Гэта сумесная ініцыятыва ўстановы адукацыі і Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ліку юных эколагаў – каля 70 навучэнцаў.
У Магілёве на базе вайсковай часці 6713 унутраных войскаў МУС паспяхова завяршыўся дзесяцідзённы ваенна–палявы збор. Яго ўдзельнікамі сталі каля 70 падлеткаў, сярод якіх выхаванцы ваенна–патрыятычнага клуба «Абароннік», навучэнцы Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС і дзеці са шматдзетных сем'яў ваеннаслужачых.
Укараненне методык прамысловай псіхалогіі для павышэння прадукцыйнасці працы – пілотны праект СЭЗ «Магілёў». Як паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны, ужо сёлета праект пачне працаваць. Кіраўнік СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка расказаў:
Лепшыя аратыя ў краіне — у Магілёўскай вобласці. На міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра–2026» падвялі рэспубліканскага агляду–конкурсу «Лепшы араты». Работнікі ААТ «Агракамбінат Горкі» Іван Гернут і Сяргей Дарошкаў вызначаны лепшымі ў сваёй прафесіі!
Корманарыхтоўцы ў Чавускім раёне гэтымі днямі надаюць павышаную ўвагу. План касьбы траў першага ўкосу выканалі амаль напалову. Убрана каля 85 працэнтаў ад скошанага. Сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія паказваюць высокія тэмпы работ, – ААТ «Сасновы бор г. Чавусы».
Новую школу на 1020 месцаў па вул.Гагарына ў Магілёве плануюць адкрыць да 1 верасня. Пра гэта расказаў начальнік аддзела па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Юрый Волкаў.