Архіў навін

Дзень абароны дзяцей у парку Падміколле ў Магілёве разгарнулася вялікае свята «Чароўны свет дзяцінства». Для юных магіляўчан і гасцей абласнога цэнтра разгарнуліся дзясяткі тэматычных і інтэрактыўных пляцовак: вялікія гульні на свежым паветры, танцы і фізкультхвілінкі, творчыя заняткі. Дзеці плялі бранзалеты, рабілі вырабы і паштоўкі. Адной з самых яркіх падзей свята стаў запуск дзясяткаў рознакаляровых паветраных змеяў.
У Магілёўскай вобласці ў дзіцячых аздараўленчых лагерах гэтым летам адпачнуць больш як 48 тысяч хлапчукоў і дзяўчынак. У воспитательно–оздоровительном лагеры «Любуж» Магілёўскага раёна сёння, 1 чэрвеня, першы заезд. На першую змену, якая працягнецца 15 дзён, паводле слоў начальніка лагера Ганны Хоўрынай, тут чакаюць 185 дзяцей. Усяго змен будзе пяць, увогуле за лета тут камфортна і з карысцю правядуць час каля 925 юных жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна.
Больш за 200 школьнікаў Магілёва сабраліся ў абласным цэнтры творчасці, каб урачыста адкрыць летнюю аздараўленчую кампанію 2026 года і адзначыць Міжнародны дзень аховы дзяцей.
Сёння, 1 чэрвеня, у Магілёўскай вобласці на ўсіх будпляцоўках стартаваў абласны месячнік бяспечнай працы. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў. Арганізатары адзначылі, што павышаная ўвага да будоўляў выклікана высокімі вытворчымі рызыкамі: работа на вышыні, цяжкая тэхніка і механізмы, якія рухаюцца, патрабуюць сістэмнай прафілактыкі траўматызму. Зацверджаны комплекс мерапрыемстваў, які ахоплівае ўсіх удзельнікаў будаўнічага працэсу.
Нацыянальны банк Беларусі з 1 чэрвеня 2026 года выпусціў у абарачэнне новую банкноту ўзору 2009 года наміналам 200 рублёў, паведамілі ў прэс–службе банка.
У заключным матчы дзесятага тура футбольнага чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе барысаўскі БАТЭ і магілёўскі «Днепр» не выявілі пераможцу – 1:1. Абедзве каманды разгубілі вельмі шмат ачкоў на папярэднім турнірным адрэзку і, зразумела, разлічвалі толькі на перамогу. Аднак, як нярэдка адбываецца тады, калі нічыя нікога не задавальняе, была зафіксаваная менавіта яна.
Паліна Брагінец родам з Бабруйска, але ўжо чацвёрты год жыве, вучыцца і трэніруецца ў Магілёве. Выхаванка аддзялення жаночай барацьбы Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву нядаўна выйграла чэмпіянат Еўропы па барацьбе 2026 года сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў, узяўшы золата ў вагавой катэгорыі да 65 кілаграмаў.
На ранніх этапах лён расце павольна, таму якасная хімпраполка пасеваў крытычна важная