Архіў навін
У Мсціслаўскім раёне прайшоў выязны семінар–практыкум для старшынь гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшынь сельскіх саветаў дэпутатаў, калегіяльных і аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Магілёўскай вобласці.
Мерапрыемства арганізавана абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў і праходзіць з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.
Маштабны праект «Васільковы тур», прымеркаваны да маючага адбыцца 35–га юбілейнага фестывалю «Славянскі базар», сёння, 19 чэрвеня, прымае Магілёў. На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Атрыум» разгарнуліся гандлёвыя рады, дзе сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы лёгкай, харчовай прамысловасці, а таксама рамеснікі. Набыць тут можна шматлікае: адзенне, прадметы дэкору, сувеніры, упрыгожванні ручной працы. Многія тавары брэндаваныя – з адным з галоўных сімвалаў «Славянскага базару» – васільком.
Беларускія жанчыны прыгожыя ў любой ролі. Гэта даказаў першы рэспубліканскі конкурс «Аўталедзі», які прымаў Магілёўскі інстытут МУС. Свята прыгажосці і майстэрства аб'яднала дзве знакавыя тэмы — 110–годдзе беларускай міліцыі і Год беларускай жанчыны. Удзельніцы з усёй краіны правяралі свае веды ПДР, вадзіцельскае майстэрства і праяўлялі крэатыўнасць.
Для камфорту мясцовых жыхароў і турыстаў – новы прыпыначны пункт адкрылі ў раёне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Ён пабудаваны на сродкі, заробленыя байцамі беларускіх студэнцкіх атрадаў. Адкрыццё стылізаванага прыпынку прымеркавалі да пачатку трэцяга працоўнага семестра.
22 чэрвеня ў 12.00 Беларусь ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай мінутай маўчання.
У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема. У гэты жа час у храмах будзе дадзены набатны звон, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух.
БЕЛТА
Сёння, 19 чэрвеня, у Магілёўскім аблвыканкаме адбыліся першыя заняткі ў рамках абласнога праекта «Кадры. Каманда лідэраў». Арганізатарам праекта выступае ўпраўленне арганізацыйна–кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы МДУ ім. А.А.Куляшова.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна ў мемарыяльным комплексе «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» 20 чэрвеня адбудзецца маштабны мітынг–рэквіем.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы»: даніна гераізму і сувязь пакаленняў» стартуе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня ў 4.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абкаме ГА «БРСМ».
У гэтым годзе ўдзельнікамі стане моладзь з 22 рэгіёнаў Расіі і з кожнага раёна Магілёўскай вобласці. На працягу 12 дзён маладыя людзі будуць праходзіць шлях па месцах баявой славы Магілёўскай вобласці, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і дакрануцца да гісторыі краіны.
Переводчик