Архіў навін

Спецыяльную прэмію Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы ўручыў сёння сарака маладым людзям рэгіёну старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Урачыстая цырымонія прайшла ў Музеі Славы Магілёўшчыны.
У Беларусі ўстановы аховы здароўя 3–4 ліпеня будуць працаваць па змененым графіку. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства аховы здароўя. Амбулаторна–паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна–паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый аховы здароўя і РНПЦ, арганізацый службы крыві, санітарна–эпідэміялагічных арганізацый, аптэк, арганізацый медтэхнікі і арганізацый асаблівага тыпу 3 ліпеня будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня — па графіку работы.
У адным з цэнтральных матчаў 13–го тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Дняпро» на сваім полі зламаў супраціў «Нёмана» — 2:0. Магілёўскі клуб выйграў у гродзенскай дружыны ў нацыянальным першынстве ўпершыню з 14 ліпеня 2013 года. Паядынак атрымаўся шмат у чым роўным – і яго больш справядлівым зыходам, мабыць, была б нічыя. Аднак падапечныя Станіслава Суворава лепш праявілі сябе ў завяршальнай фазе атак, дзякуючы чаму вырвалі найважнейшую вікторыю.