Архіў навін

У Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі атрымаюць ад Br1 тыс. да Br4 тыс., выплаты будуць праводзіцца з 25 красавіка па 4 мая. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.
Прамую тэлефонную лінію 13 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
ХХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» адкрывае прыём заявак на ўдзел у конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Як распавялі арганізатары, «Анімаёўка-2024» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 25 па 27 верасня. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 70-гадовым юбілеем павіншавалі Заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксея Марачкава. Аляксей Віктаравіч - урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. Расійская сталіца будзе прымаць гасцей з Прыдняпроўскага краю па 22 красавіка ва ВДНГ. Выставачная экспазіцыя нашага рэгіёну «Магілёўшчына – гераічнае мінулае і слаўная будучыня» заклікана пазнаёміць жыхароў і гасцей Масквы з багатай гістарычнай, культурнай і турыстычнай спадчынай Магілёўшчыны, а таксама прадэманстраваць прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял вобласці.
Бярозавая алея імя лётчыка Фёдара Храмянкова з'явілася ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна. Высаджвалі дрэвы - мясцовыя жыхары, школьнікі, працоўная моладзь і дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі. 40 бяроз, якія ўпрыгожаць вуліцу Храмянкова - падарунак Магілёўскага лясгаса.
Сонечны будні дзень. У аграгарадку Ходасы кіпіць праца. Школьнікі зграбаюць леташнюю лістоту, дарослыя манціруюць ліхтары на сонечных батарэях і абноўленыя каваныя лаўкі, рыдлёўкамі арудуюць ля пляцоўкі, дзе неўзабаве ўсталююць памятны знак земляку — Герою сацпрацы Уладзіміру Гарнастаеву.
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз. За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9 тыс. сайтаў.
У Беларусі сёння, 9 красавіка, стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні пройдзе з 9 па 22 красавіка. Заяву можна падаць, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ або асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент (або яго копію), які сведчыць асобу, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова сёлета пачнецца набор на новыя спецыяльнасці. Пра гэта расказаў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі МДУ імя А.А.Куляшова Аляксей Бірукоў.
У час назначэння новых кіраўнікоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб тым, што мы павінны абараняць краіну. Працай, крывёй, потым і сваім жыццём. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк падкрэсліў важнасць слоў кіраўніка дзяржавы:
У Магілёве завяршаецца рэканструкцыя праспекта Дзімітрава. Першыя рамонтныя работы пачаліся тут яшчэ вясной у мінулым годзе. А зараз на гэтым аб'екце засталося, у асноўным, толькі завяршыць добраўпарадкаванне.
У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Пераможцамі ў 6 намінацыях сталі адміністрацыйныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Узнагароджанне пераможцаў прайшло ў Мінску пры ўдзеле намесніка міністра - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксандра Тарасенкі і прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Сяргея Дыярдзіца.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму ў Магілёўскім раёне з'явілася Алея Памяці Героя. Размова пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны лётчыка Фёдара Несцяровіча Храмянкова. У яго гонар 5 красавіка ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна моладзь высаджвае дрэўцы.
У вёсцы Горная Вуліца Магілёўскага раёна раней была грунтавая дарога. Кожны раз пасля дажджоў ці вясновага раставання снега праехаць па ёй станавілася праблемай. Вяскоўцы звярнуліся да мясцовай улады, і ўчастак шляху працягласцю 0,8 кіламетра з улікам фінансавання ўключылі ў Дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады. Нядаўна тут выканалі комплекс работ, абклалі жвіровае пакрыццё.
У час назначэння новых кіраўнікоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кіраўнікоў. Заклікаўшы стварыць звычайную атмасферу ў калектывах. Даць магчымасць людзям сябе праявіць. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў нас павінна быць сапраўдная дэмакратыя, калі людзі жывуць у задавальненне. А калі будуць у задавальненне працаваць, то будуць і жыць у задавальненне. Дырэктар магілёўскага завода «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка лічыць, што гэта парада, да якой трэба прыслухацца ўсім кіраўнікам – без выключэння.
Да новага купальнага сезона на пляжах Магілёва абновяць абсталяванне. Пра гэта расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
У тайландскім Пхукет працягваецца Кубак свету па цяжкай атлетыцы, які з'яўляецца заключным кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.
Каштоўна і важна не толькі самім ведаць і памятаць урокі гісторыі, але і выкладаць іх нашым дзецям і ўнукам. Такой думкай падзяліўся міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць.
У сталіцы Азербайджана Баку прайшоў еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па барацьбе на летнія Алімпійскія гульні 2024 года. У другі дзень спаборніцтваў дванаццаць пуцёвак у Парыж (па дзве ў шасці вагавых катэгорыях) разыгралі дзяўчаты, якія браніравалі за сабой білет у сталіцу Францыі пры праходжанні паўфінальнай стадыі. У вазе да 57 кг дзякуючы высокаму пасеву адразу з чвэрцьфіналу стартавала наша Ірына Курачкіна, перамогшы на гэтай стадыі расіянку Вольгу Харашаўцаву.
Больш за 240 спартсменаў сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай універсіяды па каратэ, якая на працягу двух дзён праходзіла ў Магілёве. Як расказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Шапіра, з кожным годам удзельнікаў універсіяды становіцца ўсё больш. «Гэта прэстыжнае рэспубліканскае спаборніцтва, удзел у якім бяруць студэнты ВНУ нашай краіны, – адзначыў ён. - У гэтым годзе ў Магілёў прыехалі прадстаўнікі больш за 20 ВНУ з усіх куткоў краіны».
Новую сярэднюю школу на 1020 месцаў пабудуюць да Дня ведаў у Магілёве. Яна размесціцца ў межах вуліц Крупскай, Стасава, Грышына і Калужскай, расказаў першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва абласнога цэнтра Дзмітрый Хухракоў. Работы на аб'екце пачаліся ў маі мінулага года. У першую чаргу будаўніцтва ўвайшоў падрыхтоўчы перыяд і знос размешчаных на гэтай тэрыторыі капітальных пабудоў, другой чаргой прадугледжана будаўніцтва самога будынка школы, трэцяй - басейна і пераходнай галерэі, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Амаль 56 тысяч кв.м дахаў жылых дамоў плануюць адрамантаваць у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда. Калі капітальны рамонт памяшканняў у жылых дамах можна пачаць у любую пару года, то рамонт дахаў - справа сезоннае. Работы па капітальным рамонце магілёўскіх дахаў пачалася ў першым квартале, і паспець да халадоў - галоўная задача падрадчыкаў. Многія гарадскія будынкі патрабуюць індывідуальнага падыходу і пільнай увагі з усіх бакоў.
Прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама адбудзецца 15 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: старшыня камітэта Марыя Уладзіміраўна Шапнеўская з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Адкрыты абласны конкурс па сучаснай харэаграфіі «Моладзь супраць наркотыкаў!» пройдзе сёння ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры. Як расказалі субяседнікі, танцавальны конкурс сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі пройдзе ў рамках абласнога комплекснага прафілактычнага мерапрыемства «Разам» пад упраўленнем унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама сумесна з дзяржаўнай установай культуры «Палац культуры вобласці».
З 2 па 4 красавіка дэлегацыя з дзесяці чалавек з Калінінградскай вобласці знаходзілася з дружалюбным візітам у беларускім рэгіёне для азнаямлення з культурнымі традыцыямі Магілёва і раёнаў. Знамянальна, што пачатак візіту гасцей супаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Паміж Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай працы і дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры «Абласны дом народнай творчасці» Калінінградскай вобласці падпісана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве.
У выставачнай зале музея гісторыі горада Магілёва адкрылася персанальная выстаўка твораў члена Саюза дызайнераў СССР і Рэспублікі Беларусь, а таксама былога работніка прадпрыемства «Магатэкс» Валерыя Плаксіна «Бог ёсць каханне».
ЦВК Беларусі 9 красавіка ўстановіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК. Акрамя таго, на пасяджэнні ЦВК Беларусі будзе прынята рашэнне аб скліканні першай сесіі Савета Рэспублікі. БЕЛТА
Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ пройдзе 6 -7 красавіка ў Магілёве. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел студэнты каля 15 ВНУ з усёй Беларусі. Узрост спартсменаў ад 1998 года нараджэння і маладзейшыя. У праграме спаборніцтваў заяўлены тры дысцыпліны: кумітэ, ката і каманднае ката. Вагавыя катэгорыі: для мужчын - 60 кг, 67 кг, 75 кг, 84 кг, больш за 84 кг. для жанчын - 50 кг, 55 кг, 61 кг, 68 кг, больш за 68 кг. Дарэчы, турнір будзе праходзіць у «Доме Спорту» па адрасе: пр-т Міра, д. 8. Час правядзення:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка падпісаў указ № 132, накіраваны на ўдасканаленне падыходаў да адбору, навучання і выхавання моладзі ў кадэцкіх вучылішчах. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.