Архіў навін

Аляксандр Бадзяка нарадзіўся ў вёсцы і з ёй жа планаваў звязаць жыццё. Але бацька, які заўважыў яго здольнасці да дакладных навук, настаяў: прадаўжаць вучыцца трэба ў Магілёве. Цяпер Аляксандр Бадзяка - уладальнік паспяховага завода, дзе ў аснову ўсяго пакладзена навука. Спачатку, прызнаецца ён, даводзілася працаваць па 12-14 гадзін. Але яно таго варта: распрацаваныя Аляксандрам Бадзякам і яго аднадумцамі найноўшыя тэхналогіі ў ліцейнай вытворчасці да гэтага часу застаюцца ўнікальнымі.
У Магілёве 8 красавіка правядуць гарадскі суботнік, галоўная мэта якога - навесці парадак пасля зімы. Уборка наноснага смецця, ачыстка прылатковай зоны. Асноўную ўвагу магіляўчане, а працоўны дэсант чакаецца вялікі - больш за 40 тысяч чалавек, нададуць санітарнаму парадку на прылеглых да прадпрыемстваў і арганізацыях тэрыторыях.
Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за рэзультатыўнасцю работы адкрытага акцыянернага таварыства «ФанДАК» ва ўмовах недружалюбных дзеянняў з боку еўрапейскіх краін. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта Дзмітрый Захараў.
Працягваюцца вясновыя працы на палях Магілёўшчыны. Стартаваць актыўна сёння не дазваляе надвор'е. Земляробы вясной напрамую залежаць ад умоў надвор'я. І вядома, чакаюць праясненняў. Вясновыя нечаканыя снегапады замарозілі ход распачатай пасяўной.
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў красавіку. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Як адзначылі арганізатары, акцыя, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, будзе прымеркавана да Года міру і стварэння і ахопіць усе рэгіёны краіны. У Магілёўскай вобласці імпрэза пройдзе з 17 па 23 красавіка.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з праваахоўнымі органамі правёў праверку аднаго з Бабруйскіх прыватных аптавікоў, які спецыялізуецца на гандлі садавінагароднінай і іншай прадукцыяй. Прадпрымальнік ажыццяўляў рэалізацыю значнай часткі сваёй прадукцыі бюджэтным арганізацыям.
Старшыня Быхаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Наталля Прыбарэц: - Хацелася б перадаць атмасферу жывых зносін, якая панавала ў Палацы Рэспублікі. Галоўная тэма Паслання Прэзідэнта - яднанне беларускага народа, незалежнасць і суверэнітэт. У сучасным свеце нам так важна захаваць наш астравок міру і дабрабыту. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што мы хочам міру, але гатовы змагацца за сваю краіну.
Чарговы этап праекта «Роднае-народнае» пройдзе ў Магілёве 8 красавіка. У гэты дзень удзельнікі змогуць наведаць прадпрыемства лёгкай прамысловасці, установы вышэйшай адукацыі і культуры. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Юныя артысты тэатральнага аддзялення Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 імя І.М. Лучанку прадставяць спектакль «Таямніца краіны Гармоніі», паказ якога адбудзецца 4 красавіка на сцэне абласнога тэатра лялек. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Ірына Аўдзевіч.
Абмеркаванні традыцыйнага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі працягваюцца. Удзельнікі ад Магілёўскай вобласці праводзяць сустрэчы ў сваіх працоўных калектывах і даносяць асноўныя тэзісы звароту Кіраўніка дзяржавы. Акрамя гэтага, дэлегаты паўдзельнічаюць у адзіных днях інфармавання і дыялогавых пляцоўках.
Хто павінен закладваць падмурак моцнай і квітнеючай Беларусі, задае пытанне вядучы спецыяліст бюро па ідэалагічнай рабоце, старшыня першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Магілёўліфтмаш» Юлія Жукава. І сама ж адказвае: гэта павінен рабіць кожны з нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Захаванне традыцыйных і здаровых сем'яў - гэта важная задача, якая стаіць перад грамадствам сёння. Такой думкай падзялілася кіраўнік Магілёўскага абласнога маладзёжнага крыла ГА «Беларускі саюз жанчын», першы сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Марыя Самусенка, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год. Так, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануе прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную - 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцаў, а на завочную платную - 507.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Агучаны ўпершыню план па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскага канфлікту практычна ў той жа дзень стаў прадметам пільнага разгляду ў адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, што азначае яго далейшае абмеркаванне на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. У гэтым упэўнены Дзяніс Дук, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова:
У праекце «Краіна гаворыць» на тэму «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» рэктар Беларуска-Расійскага універсітэта доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Лусцянкоў расказаў аб тым, наколькі моцная інтэграцыя паміж Расіяй і Беларуссю ў сістэме адукацыі.
У Пасланні народу і Парламенту Прэзідэнт заклікаў спыняць у інфармацыйнай і культурнай прасторы любую папулярызацыю ідэй бяздзетнай сямейнай пары. Чайдлфры - гэта не пра беларусаў. Такое меркаванне выказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Шутава. Святлана Шутава адзначыла, што абсалютна згодна з пасылам аб важнасці захавання інстытута сям'і і шлюбу ў традыцыйным разуменні гэтага слова:
Пытанні сям'і першачарговыя і прыярытэтныя ў нашай дзяржаве. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў, намеснік старшыні праўлення па ідэалагічнай рабоце СВК «Гігант» Анастасія Гацко, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь з 75-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Пашыты моцна трывалымі ніткамі Ужо больш за 15 гадоў паміж прыгранічным Мсціслаўскім раёнам і чатырма раёнамі Смаленскай вобласці дзейнічае дагавор аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. Падобныя пагадненні ў большасці сваёй маюць на ўвазе максімум сяброўства ў культурнай сферы. Але ў Мсціслаўлі пайшлі далей - завязаліся і на эканоміцы.
Сумесная работа ўсіх органаў улады павінна быць накіравана на эфектыўнае вырашэнне пытанняў грамадзян, стварэнне камфортных умоў для жыцця і развіцця. Такой думкай падзялілася старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман па выніках Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту.
Абласны форум настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, работнікаў музеяў па тэме «Сусветная гісторыя на сучасным этапе і роля педагога ў патрыятычным выхаванні моладзі» сабраў у Магілёве каля 600 чалавек. У ролі экспертаў у ім прынялі ўдзел вядомыя палітолагі і гісторыкі нашай краіны.
Абласны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» працягвае падарожжа па раёнах Магілёўшчыны. 28 красавіка ў маршруце аўтацягніка былі Чэрыкаў і Крычаў.
У Магілёве завяршыліся Кубак Беларусі, рэспубліканскія спаборніцтвы па кросе на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Аляксандра Кіцэнкі.
Урокі памяці ва ўстановах адукацыі дапамагаюць захаваць не толькі дакладную гісторыю нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і гісторыю кожнай асобнай сям’і. Такім меркаваннем падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова падчас тэматычнага ўрока ў сярэдняй школе № 37 Магілёва.
Адзіны дзень прыёму на Магілёўшчыне паказаў эфектыўнасць сацыяльных намаганняў дзяржавы і новыя кірункі для працы заканадаўцаў.
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная Еўрапейскаму тыдню імунізацыі, прайшла ў прэс-цэнтры ІА «Магілёўскія ведамасці». Удзел у ёй прынялі загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч, загадчык кансультатыўнай паліклінікі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Дзяніс Арлоў, урач-алерголаг Магілёўскай дзіцячай паліклінікі № 4 Вераніка Сакалоўская.
Больш за дваццаць гадоў жыхарка Глуска Валянціна Аляксандраўна Алейнікава збірала інфармацыю пра свайго бацьку Аляксандра Рыгоравіча Храмянкова, які знік без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. За гэты час удалося даведацца нямала, у тым ліку і тое, што камандзір узвода 121 асобнага танкавага батальёна лейтэнант Аляксандр Храмянкоў у лістападзе 1941 года здзейсніў подзвіг, за які быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга (загад ад 14.02.1942).