Архіў навін
Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок ды Алiмпу» у бліжэйшыя выходныя, 18-19 жніўня, прымаюць Касцюковічы. Рабочую нараду па правядзенні спартыўна-культурнага фестывалю сабраў 15 жніўня намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
16.08.2023 з 10.00 да 11.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама
16.08.2023 з 11.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Клімавіцкага райвыканкама
14 дзіцячых пляцовак зрабілі за апошнія тры гады ў Крычаўскім раёне, сёлета - 4 новыя пляцоўкі. Гэта адзін з праектаў развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўшчыны, які гаворыць аб увазе ўладаў да добрага адпачынку і бяспечных гульняў, асабліва падчас летніх канікулаў.
ТРК «Магілёў»
Гаспадаркі паўднёвых раёнаў вобласці накіравалі збожжаўборачныя камбайны на дапамогу паўночным раёнам. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча - Асіповіцкі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны падыходзяць да завяршальнай стадыі жніва збожжавых і зернебабовых культур. У іх скошана і абмалочана больш як 80% плошчаў.
ТРК «Магілёў»
У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць ваенна-патрыятычных і гістарычных турысцка-экскурсійных маршрутаў. У іх таксама знайшлі адлюстраванне новыя ўстаноўленыя факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету - па арганізацыі, уражаннях, узроўню ўдзельнікаў. Такое меркаванне выказаў галоўны суддзя спаборніцтваў па караце, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч пасля цырымоніі закрыцця спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД.
У Беларусі больш за 73 тыс. заяўнікаў датэрмінова выкарыстоўвалі сродкі па праграме «Сямейны капітал» для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Агуркі маласольныя і бочковыя, варэнне, настойкі і тарты з агурка, агурочныя падворкі, нават фотазона, дзе рамка для фотасесій упрыгожана хрумсткай зялёненькай гароднінай... Раённае свята «Дзень агурка – 2023» прайшло ў Шклове.
Усе змагаліся адной сям'ёй каратыстаў, каб наша каманда заваявала максімальную колькасць медалёў. Такім меркаваннем падзяліўся пасля завяршэння спаборніцтваў па караце II Гульняў краін СНД галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Яўген Шаўлохаў.
Первый инклюзивный сплав на байдарках для могилевчан с ограниченными возможностями устроили предприниматели областного центра. С идеей совместного турпохода они обратились в городскую организацию Белорусского общества инвалидов. В результате — путешествие по воде, туристический костер и новый опыт для каждого из участников. Это инициатива, которую обязательно продолжат.
Кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» і амбасадор Зімбабвэ абмеркавалі прасоўванне сумесных праектаў па забеспячэнні беларускай сельгастэхнікай афрыканскага рэгіёна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
«Бабруйскаграмаш» наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Зімбабвэ Ігнатыус Грэм Мудзімба. Кіраўніцтва холдынгу азнаёміла госця з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, а таксама лінейкай сельскагаспадарчай тэхнікі. У фокусе візіту - механізацыя сельскай гаспадаркі Зімбабвэ ў кантэксце дасягнення неабходнага ўзроўню харчовай бяспекі.
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» завяршыліся спаборніцтвы па каратэ II Гульняў краін СНД, якія праходзілі ў Магілёве 12-13 жніўня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 130 спартсменаў з 11 краін
«Бабруйскаграмаш» плануе нарасціць пастаўкі сельгастэхнікі ва Узбекістан, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Кіраўніцтва холдынгу «Бабруйскаграмаш» на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым наведвае Узбекістан. У рамках візіту адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам кампаній «Planeta Servis», «Metal processing», «Krantas Group» – асноўнымі партнёрамі ў гэтай краіне.
Напал эмоцый і ўражанняў, як на татамі, так і на трыбунах спарткомплексу «Алімпіец» назіраецца ў гэтыя выхадныя на спаборніцтвах па каратэ II Гульняў краін СНД
Ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця спаборніцтваў прыняў удзел міністр антыманапольнага Першы дзень спаборніцтваў па каратэ II Гульняў краін СНД прайшоў 12 жніўня ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, старшыня Беларускай федэрацыі каратэ Аляксей Багданаў.
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве стартавала праграма спаборніцтваў па каратэ II Гульняў краін СНД
II Гульні краін СНД працягваюцца - месцам канцэнтрацыі спартыўных бітваў, яркіх эмоцый і безумоўных перамог у Магілёве на гэтыя выхадныя становіцца спарткомплекс «Алімпіец».Прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню 12-13 жніўня спартыўных спаборніцтваў па каратэ, адбылася сёння ў абласным цэнтры
II Гульні краін СНД гэта не толькі шэраг спаборніцтваў. Маштабны мультыспартыўны форум дае магчымасць гасцям з розных краін свету бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Беларусі.
У канцы ліпеня вайскоўцы розных вайсковых часцей Рэспублікі Беларусь адправіліся дапамагаць на жніве аграрыям Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Адна з брыгад знаходзіцца ў Мсціслаўскім раёне. Чым займаюцца і як дапамагаюць вайскоўцы сельгаспрадпрыемствам - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Спаборніцтвы па каратэ стануць маляўнічым шоу. Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір, расказваючы аб падрыхтоўцы спарткомплексу «Алімпіец» да правядзення ІІ Гульняў краін СНД.
Усе гаспадаркі Магілёўскага раёна пачалі сяўбу азімага рапсу.
Будаўнічая сфера заўсёды была матэрыяльным выражэннем магчымасцей краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню будаўніка.
Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Юрый Кобец, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, члены аблвыканкама, члены Савета Рэспублікі сходы, старшыні гаррайвыканкамаў і гаррайсаветаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і Бабруйску, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.
Уборка збожжавых і зернебабовых культур на Магілёўшчыне падышла да экватара. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама паведаміў, што на раніцу 9 жніўня прыбралі 47% пасяўных плошчаў. Намалацілі больш за 400 тысяч тон, пры сярэдняй ураджайнасці 27 цэнтнераў з гектара. Як ідзе жніво ў Крычаўскім раёне - у сюжэце.
У Магілёве 25 жніўня пройдзе гарадскі квэст «Таямніцы роднага горада». Пра гэта паведамілі ў гарадскім камітэце ГА «БРСМ».
Удзельнікам квэста прапануюць даведацца пра свой горад лепш, разгадаць яго таямніцы і загадкі, зазірнуць у патайныя куткі вуліц. Каб стаць удзельнікам квэста, неабходна сабраць каманду з пяці чалавек і запоўніць заяўку на ўдзел, якую можна знайсці ў сацыяльных сетках у групах гаркама БРСМ. Кожная каманда павінна быць у футболках аднолькавага колеру.
На Магілёўшчыне да восені плануюць адрамантаваць усе фельчарска-акушэрскія пункты і амбулаторыі. Напрыклад, у Арэхаўскай амбулаторыі ў Клічаўскім раёне абнаўляюць абсталяванне. Тут пашырылі пералік фізіяпрацэдур. Напрыклад, адкрылі масажны кабінет.
ТРК «Магілёў»
Спаборніцтвы па стральбе з лука ў рамках ІІ Гульняў краін СНД завяршыліся сёння ў Магілёве. У фінальны дзень спаборніцтваў на спартыўнай арэне прысутнічалі Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і іншыя ганаровыя госці.
У Беларусі пачалі дзейнічаць абноўленыя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да зместу і эксплуатацыі аб'ектаў па аказанні бытавых паслуг, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 33 ад 15 лютага 2023 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
Дакументам устаноўлены патрабаванні да аб'ектаў, якія аказваюць цырульні і касметычныя паслугі, паслугі манікюру, педыкюру, пірсінгу, татуажу, салярыяў, пральні, а таксама паслугі па хімічнай чыстцы, якія належаць суб'ектам гаспадарання (юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам).
Для асоб з парушэннямі слыху, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці, са жніўня пачаў работу Цэнтр па аказанні сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг па прыёме-перадачы паведамленняў у экстраныя і іншыя службы. Ён размешчаны на базе вытворчага унітарнага прадпрыемства «Метыз» пры Магілёўскай абласной арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх».
Жніво на Магілёўшчыне працягваецца. У вобласці ўбралі амаль 140 тысяч гектараў плошчаў без уліку азімага рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых - 27 цэнтнераў з гектара. Як праходзіць уборачная кампанія ў Мсціслаўскім раёне - у сюжэце
Переводчик