RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Амаль палову бульбы ў Магілёўскай вобласці вырасцілі ў фермерскай гаспадарцы «Дыяна»

Сёлета аграрыі разлічваюць на высокі ўраджай бульбы - другой для беларусаў хлеба. У палях задзейнічана ўся тэхніка. Пакуль дазваляе надвор'е, механізатары не змяншаюць тэмпаў.

25 гадоў у роднай гаспадарцы, але ад таго жадання працаваць на зямлі яшчэ больш. Так расказвае пра сваю кар'еру механізатар Віктар Казак. Цяпер заняты на ўборцы бульбы. Надвор'е, гаворыць, дазваляе і хуткасць не зніжаць, і ў сховішчы адгружаць ураджай сухім, а значыць, якасным.

Віктар Казак, механізатар сялянскай фермерскай гаспадаркі «Дыяна»:

- Пачынаем мы працаваць дзесьці з 8 гадзін і працуем да 9 - паловы дзясятага, пакуль сартаванне працуе. Недзе ў дзень я накопваю каля 200 тон. Вядома, імкнемся.

Адначасова ў палях фермерскай гаспадаркі «Дыяна» - бульбянога гіганта працуе тры дзясяткі адзінак тэхнікі. Дзевяць камбайнаў, сёлета набылі два новыя і два дзясяткі машын, трактароў на адвозцы. Дарэчы, за штурваламі ўсё больш маладых. Але ж працаваць у сельскай гаспадарцы, расказвае Уладзіслаў Бурцаў, справа выгадная, ды і дынастыю трэба працягваць.

Уладзіслаў Бурцаў, механізатар сялянскай фермерскай гаспадаркі «Дыяна»:

- Працую на камбайне 4-ы год. Працуе мой бацька таксама ў гэтай гаспадарцы. Настрой добры сёлета, ураджай удалы. Каб не было страт, праязджаеш пару метраў, вылез, паглядзеў - ці ўсё добра, паехаў далей. Гэта наш другі хлеб.

Адсюль і стаўленне да механізатараў. Двухразовае харчаванне - прама ў поле дастаўляюць і абед, і вячэру.

У гаспадарцы «Дыяна» сёлета пад бульбу адвялі 1200 гектараў.

Працы ўсяго на месяц паўтара з такімі тэмпамі. Бо адзін такі камбайн за тры-чатыры хвіліны набірае цэлы бункер.

Фермеры - народ прагматычны, расказвае аб сваім падыходзе да сельскай гаспадаркі Уладзімір Маліноўскі. Галоўная задача - як мага больш атрымаць карысці ад кожнага сантыметра зямлі і тэхнікі. Асвоілі тэхналогію падвойвання разоры. Камбайны сталі яшчэ больш эфектыўнымі.

Эфект відавочны. Амаль палову бульбы ў Магілёўскай вобласці вырасцілі менавіта ў «Дыяне». Разлічваюць і сёлета на хвацкі ўраджай.

Уладзімір Маліноўскі, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Дыяна»:

- Ураджай мы бачым, што будзе некалькі вышэй, чым у мінулым годзе. У мінулым мы накапалі 66 тысяч 500 тон. Сховішчы ў нас цудоўныя. Мы можам захоўваць да новага ўраджаю - чэрвеня, ліпеня месяца. Рэспубліка Беларусь забяспечана бульбай.

Сартавальныя комплексы ў Дыяне, дарэчы, на самым вялікім сховішчы ў Еўропе, разлічаным на 40 тысяч тон, працуюць у рэжыме нон-стоп. Першыя сем тысяч ужо закладзены. Вось яна - беларуская бульба - у далонь не змяшчаецца.

Уладзімір Лазуркін, загадчык бульбасховішча сялянскай фермерскай гаспадаркі «Дыяна»:

- У нас уся бульба добрая, смачная. Прыблізна вось такія памеры - 200, 250 грамаў, ёсць і больш - 300, нават да паўкіло - на дранікі.

«Коломбо», «сарайя» - да 1700 тон розных гатункаў бульбы паступае на сартаванне штодня, у тым ліку самага папулярнага – «гала». Яна будзе захоўвацца пры тэмпературы ўсяго 4-5 градусаў. Каб увесь год быць на прылаўках магазінаў. Адначасова ідзе і адгрузка. Фур 15 новага ўраджаю ўжо адправіліся да пакупнікоў. Не толькі айчыннага рынку. Беларуская бульба папулярная нават у Грузіі.

tvr.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая