Архіў навін

Паказаць на ўласным прыкладзе! Спецыялісты галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама прайшлі традыцыйную вакцынацыю супраць грыпу. І нагадваюць, што гэтая кампанія надзвычай важная для кожнага чалавека. ТРК «Магілёў»
Драмы «Я родам з дзяцінства», «Вайна пад дахамі», «Сыны сыходзяць у бой», ваенная кінааповесць «Кропка адліку»... З 23 па 25 кастрычніка ўключна ў магілёўскіх кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Космас» пройдуць рэтраспектывы лепшых фільмаў выбітнага земляка. Віктар Тураў нарадзіўся 25 кастрычніка 1936 г. у Магілёве. У абласным цэнтры яго імем названа вуліца. На фасадзе кінатэатра «Радзіма» ў 2003 годзе ўстаноўлена памятная дошка кінарэжысёру, сцэнарысту і народнаму артысту. З ускладання кветак да яе і пачалася сёння «Тураўская восень».
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў, ці хопіць часу на падрыхтоўку да выбараў.
У Магілёўскай вобласці больш за 150 прызыўнікоў з усяго рэгіёну ўрачыста адправілі на тэрміновую ваенную службу. Мерапрыемства традыцыйна прайшло ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - завяршальны этап мадэрнізацыі палітычнай сістэмы нашай краіны. Аб гэтым старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка заявіў журналістам па выніках пасяджэння другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, якое прайшло сёння, 23 кастрычніка, у Авальнай зале Дома Урада. Ён адзначыў:
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Магілёўскай вобласці павялічыліся ў восем разоў з 1995 года. Пра гэта расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева падчас сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый Асіповіцкага раёна, паведамілі ў Белстаце.
Моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»: 60 чалавек працавалі сёння каля вёскі Грыбачы Магілёўскага раёна. Моладзь рэгіёну і актыў «БРСМ» высадзілі каля 5 тыс. сеянцаў хвоі і елі пад кіраўніцтвам вопытных лесаводаў. Усе разам яны дапоўнілі пасаджаны ў 2023 годзе лес.
Выстава «Сальвадор Далі. Святое Пасланне» адкрыецца 24 кастрычніка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі субяседнікі, у экспазіцыі будзе прадстаўлена маштабная графічная серыя найвялікшага мастака ХХ стагоддзя – яго ілюстрацыі да Старога і Новага Запавету з прыватнага збору.
Пастаянна дзейная партыйная школа Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» адкрылася ў Магілёве. Заняткі для першай групы праходзяць на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 21 па 25 кастрычніка. Партыйцы наведваюць лекцыі, а потым замацуюць атрыманыя веды на практычным занятку.
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа абмяняюцца гастролямі. На магілёўскай сцэне 24 і 25 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля для самых маленькіх «Як воўк мамай быў». Гэта беларуская інтэрпрэтацыя вядомай шматлікім гісторыі з савецкага мультфільма аб тым, як драпежнік выгадаваў цялятка, але ў выніку не з'еў, а стаў для яго абаронцам і татам. Аўтары тэатральнай версіі ўвялі ў сюжэт новых яркіх герояў і ў гульнявой форме разам з юнымі гледачамі будуць ствараць непаўторную і захапляльную казачную рэальнасць.
КДК Магілёўскай вобласці правядзе 1 лістапада гарачую лінію па выкананні тэрмінаў выплаты зарплаты. Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным ведамстве. Ахвотныя змогуць звярнуцца на гарачую лінію з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне: 8 (0222) 63-82-03. У КДК падкрэслілі, што пытанне захавання наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для гэтага ў тым ліку праводзяцца праверкі і гарачыя тэлефонныя лініі.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 24 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Тэматычнае мерапрыемства адбудзецца на сайце e-vacancy.by з 10.00 да 12.00. Дадзеная пляцоўка дае магчымасць весці актыўны дыялог паміж наймальнікамі і суіскальнікамі ў рэжыме анлайн. Тыя, хто знаходзіцца ў пошуках працы, змогуць задаць удакладняючыя пытанні, а таксама прадставіць сваё рэзюмэ.
У Магілёўскай вобласці за студзень - верасень бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю больш як 26 тыс. кв.м жылля для шматдзетных сем'яў. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці. За названы перыяд арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў рэгіёне пабудавана больш за 2,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 262,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.
Вёскі - гэта наша харчовая бяспека і спадчына, якую мы пакінем дзецям і ўнукам. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас экспертнага дыялогу «Будучыня беларускай вёскі», які прайшоў сёння ў Магілёве.
За патрыятычнае выхаванне разам - такі лейтматыў візіту прадстаўнікоў Валагодскага рэгіянальнага аддзялення Расійскага Саюза ветэранаў у Магілёў. І ў прыватнасці, у Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж. Гэтая навучальная ўстанова — годны прыклад, як праз навучанне і творчасць выхоўваць патрыётаў сваёй радзімы.
Больш за 240 тысяч рублёў накіравана галіновым прафсаюзам Магілёўшчыны на турысцка-патрыятычную працу. Такая лічба прагучала на пасяджэнні прэзідыума абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, што прайшло ў Магілёве. Па перакананні старшыні абласной арганізацыі прафсаюза Паўла Жуйкова, выхаваўчая і патрыятычная работа - важны напрамак прыкладання намаганняў першасных прафсаюзных арганізацый у працоўных калектывах:
На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адобраны праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў». Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне прававых асноў і мер сацыяльнай абароны ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.
Актыў БРСМ Прыдняпроскага краю 23 кастрычніка прыме эстафету ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё», накіраванай на аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу, якія пацярпелі ў выніку ўрагану. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Больш за 60 чалавек пасадзяць каля 5тыс. елак і соснаў у вёсцы Грыбачы, Пашкаўскага сельсавета Магілёўскага раёна.
Адна з восеньскіх прымет - сельскагаспадарчыя кірмашы. У Магілёўскай вобласці яны ладзяцца ўжо як месяц. І традыцыйна прапануюць шырокі асартымент разнастайнай садавінагароднінай прадукцыі, саджанцы, насенне і многае іншае.
Парэзаныя, прабітыя цвікамі, парэпаныя, яны прыцягваюць, зачароўваюць, улагоджваюць. Старадаўнія абразы, знойдзеныя на Мсціслаўшчыне ў розныя гады, набылі другое жыццё ў царкве Сілуана Афонскага. Іх, як і іншыя прадметы культу, храму ахвяравалі святары, мясцовыя жыхары. Так у райцэнтры ўзнік музей народнага абраза, дзе праз гэты важны элемент культурнай спадчыны наведвальнікам расказваюць пра гісторыю, веру, традыцыі, духоўныя каштоўнасці нашага народа.
Работнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС наведалі Шклоўскі раён, каб папярэдзіць, пераканаць, праверыць і дапамагчы грамадзянам зрабіць жыццё бяспечным. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Выхадны дзень для правядзення прафілактычнай работы быў выбраны невыпадкова - большасць людзей былі дома, а аматары адпачыць на прыродзе прыехалі на дачы. Ратавальнікі пабывалі ў вёсках Літоўск, Вялікая Камароўка, Уланава, Вялікі Межнік і аграгарадку Стараселле, абследавалі 245 жылых дамоў.
Кукуруза, гародніна, цукровыя буракі - у вяскоўцаў яшчэ шмат клопатаў. Збіраюць ураджай, актыўна рыхтуючыся да новага сезона. Яркі таму прыклад - ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзаб», дзе, завяршаючы ўборку цукровых буракоў, працы ў полі на паўзу не ставяць.
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці. Ініцыятарам рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі. Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў – 2025 год.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 26 кастрычніка вы можаце звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Бушлекаў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
Яркае і каларытнае дзіцячае свята стартуе 31 кастрычніка і працягнецца да 3 лістапада. На гэты раз сваю творчасць прадставяць звыш 130 канкурсантаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана і Узбекістана.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ведамства нумар 112 ад 17 кастрычніка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Другі этап рэспубліканскага конкурсу «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» прайшоў у Магілёве. Мерапрыемства арганізавана на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Лес - стратэгічны эканамічны рэсурс для дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіны і адно з галоўных багаццяў Беларусі. Пра гэта падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!» заявіў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшэнны, паведамілі ў прэс-службе канцэрна. Супрацоўнікі канцэрна сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі па аднаўленні лясоў, якія пацярпелі ад ліпеньскага ўрагану. Яны працавалі на тэрыторыі Прыборскага лясніцтва Быхаўскага лясгаса.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 28 кастрычніка будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Шапнеўская Марыя Уладзіміраўна, старшыня камітэта, з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75-23-29;