Архіў навін

Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ) пройдуць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». 29 кастрычніка Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-м школу камсамола прайшло каля 200 млн. савецкіх юнакоў і дзяўчат. Пра камсамольскія пакаленні складзена нямала песень і вершаў, напісаны раманы, зняты кінафільмы.
Арганізацыі рэгіёна запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе экалагічных ініцыятыў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. Ініцыятывы павінны спрыяць павышэнню працоўнага патэнцыялу беларускіх арганізацый у экалагічных пытаннях, пашырэнню практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці. Мэта конкурсу – падтрымка канкрэтных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці.
На працягу адзінаццаці гадоў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у інтэрнэт-спаборніцтве «Ідэі зберажэння ў жыццё!». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №365 «Аб развіцці аграэкатурызму».
Более 150 объектов торговли и бытового обслуживания Могилевской области ко Дню матери предоставят скидки на товары и услуги. Об этом корреспонденту сайта сообщили в главном управлении торговли и услуг облисполкома.
ГА «Беларускі саюз жанчын» абвясціла аб правядзенні конкурсу «Маміна ўсмешка», прымеркаванага да Дня маці. У бясконцым патоку фатаграфій рэдка можна заўважыць фота з самым любімым і дарагім чалавекам для кожнага з нас – Мамай! У межах конкурсу на ўсю краіну можна прызнацца Маме ў любві.