Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Клімавічах узнагародзіў перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці
Праграма развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці будзе абноўлена. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава заўсёды падставіць плячо сапраўдным працаўнікам: "Калі я буду бачыць, што ад таго ці іншага напрамку мы атрымаем добрую аддачу, прыбытак, гарантую вам усялякую падтрымку, у тым ліку фінансавую".
Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024» у Клімавічах. У гэтым годзе Магілёўская вобласць дала краіне 1,1 млн т збожжавых і зернебабовых. Планку 100 тыс. т перасягнуў Магілёўскі раён. Амаль 90 тыс. т намалацілі ў Шклоўскім. Ураджайнасць 50-60 ц/га атрымалі сельгасарганізацыі «Газавік-Сіпакова», «Рассвет імя Арлоўскага», «Агракамбінат «Зара», «Дабраволец» і іншыя.
Беларусы па праву ганарацца гісторыяй Магілёўскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024» у Клімавічах. «Мы па праву ганарымся гісторыяй нашага рэгіёна. Менавіта ў Магілёве ў 1888 годзе з'явіўся першы беларускі тэатр. Яго сцены памятаюць Шаляпіна, Рахманінава. Першы беларускі алімпійскі медаль заваяваў у Мельбурне ў 1956 годзе ўраджэнец Магілёўшчыны малатабоец Міхаіл Крываносаў», - прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці наведвае абласное свята «Дажынкі». Кіраўнік дзяржавы ўручыць узнагароды пераможцам уборачнай кампаніі.
Бабруйск вельмі вылучаецца на карце «Марафона адзінства», шмат што праходзіць тут упершыню. Пра гэта распавёў прадстаўнік працоўнай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі «Марафон адзінства», дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі.
16 лістапада Клімавічы прымаюць абласное свята працаўнікоў сяла «Дажынкі-2024». Віншаванні і словы падзякі будуць прымаць людзі, чыёй адданай працай і высокім прафесіяналізмам гарантуецца наша харчовая бяспека.
Пастановай Савета Міністраў ад 14 лістапада 2024 года нумар 839 зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе, паведамляецца са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал. У 2025 годзе будуць перанесены: 6 студзеня (панядзелак) - на суботу 11 студзеня; 28 красавіка (панядзелак) - на суботу 26 красавіка; 4 ліпеня (пятніца) - на суботу 12 ліпеня; 26 снежня (пятніца) - на суботу 20 снежня.
Ушанаванне аграрыяў, святочныя канцэрты, горад майстроў, гандлёвыя рады і фудкорты - 16 лістапада Клімавічы сардэчна прымаюць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
«Марафон адзінства» гуртуе людзей, выхоўвае моладзь і дае ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім днях. Такім меркаваннем падзяліўся заслужаны артыст Беларусі Руслан Аляхно падчас праекта «Адну справу робім!», які ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства», прайшоў на тэрыторыі ААТ «Белшына».
Віртуозы Прэзідэнцкага аркестра правялі майстар-клас у дзіцячай школе мастацтваў №2 Бабруйска імя У.У.Алоўнікава. Гэта стала падарункам навучэнцам ад «Марафона адзінства».
Прадпрыемствам трэба актыўней выкарыстоўваць існуючыя магчымасці для рэалізацыі сваіх інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск. Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні гарвыканкама, прысвечаным вынікам работы арганізацый гандлю за 9 месяцаў 2024 года. Як адзначыла Таццяна Бранцэвіч, гандлёвыя арганізацыі горада ў цэлым паказваюць нядрэнны вынік.
Фотавыстава БЕЛТА «Беларусь. Узлёт» у рамках «Марафону адзінства» прадстаўлена ў гандлёвым цэнтры «Абсалют» у Бабруйску. Выстава ўключае 40 унікальных плакатаў з фатаграфіямі за перыяд 30-гадовага шляху незалежнай Беларусі. Іх зрабілі ў пачатку 1990-х гадоў фатографы БЕЛТА Аркадзь Нікалаеў, Уладзімір Шуба і Аляксандр Дзідзевіч. Пры падрыхтоўцы экспазіцыі выкарыстоўваліся і ўнікальныя здымкі дзяржынскага архіва кінафотафонадакументаў.
Удзельнікі «Марафону адзінства», якія прыбылі ў Бабруйск, наведалі кандытарскую фабрыку «Чырвоны харчавік». Экскурсія стала не толькі магчымасцю ўбачыць, як ствараюцца знакамітыя беларускія ласункі, але і пазнаёміцца з навінкамі вытворчасці.
Пляцоўкі, якія прымаюць «Марафон адзінства» ў Бабруйску, вельмі разнастайныя, і госці свята адчуюць гэта. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская.
У нашай дзяржаве праходзіць адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі - збор подпісаў у падтрымку вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Ён стартаваў 7 лістапада і завершыцца 6 снежня. Нагадаем, ажыццяўляюць збор подпісаў толькі сябры ініцыятыўнай групы на пікетах, а таксама па месцы жыхарства і працы выбаршчыкаў.
Бабруйск гатовы правесці рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства» на самым высокім узроўні. Аб гэтым журналістам заявіла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова.
Бабруйск будзе вельмі вылучацца на мапе «Марафона адзінства», шмат што пройдзе тут упершыню. Пра гэта распавёў прадстаўнік працоўнай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі «Марафон адзінства», дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі. Першы горад у Магілёўскай вобласці сустракае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства». Першы дзень абяцае быць насычаным - у праграме шмат самых розных мерапрыемстваў.
За дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабрана больш за 700 тыс. подпісаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам у час наведвання стадыёна «Трактар». «Мяне ўчора інфармавалі, што на сённяшні момант больш за 700 тысяч подпісаў сабрана. Недзе так», - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску 15 і 16 лістапада. Арганізатары абяцаюць усім гасцям і ўдзельнікам яркую, насычаную і вельмі цікавую праграму. Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» стане для горада адной з самых чаканых і яркіх падзей восені. Гэта ўжо пяты горад на карце акцыі, якая з кожным разам набірае ўсё больш абаротаў. Бабруйск першым у Магілёўскай вобласці сардэчна сустрэне «Марафон адзінства».
Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе для юных гледачоў і іх бацькоў да новага года спектакль «Карлсан». Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры. Сюжэт спектакля заснаваны на вядомай аповесці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Галоўны герой - Малыш, лагодны хлопчык, які марыць пра сабаку. Яго жыццё мяняецца, калі ў акне яго пакоя з'яўляецца маленькі чалавечак з прапелерам на спіне, новы сусед - Карлсан. Ён весялун, ласун і ведае ўсё пра ўсё на свеце.
Клімавічы рыхтуюцца сустракаць фестываль-кірмаш «Дажынкі-2024», які пройдзе 16 лістапада. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 60 суб'ектаў гаспадарання, што абяцае незабыўную разнастайнасць тавараў і паслуг для ўсіх наведвальнікаў. Агульная працягласць гандлёвых радоў - 597 метраў, а колькасць пасадачных месцаў - 510. На кірмашы будуць прадстаўлены вядомыя вытворцы Магілёўскай вобласці, такія як ААТ «БКК «Дамачай», ААТ «Бабулін гладыш», Магілёўскі і Бабруйскі мясакамбінаты.
Магілёўская вобласць рыхтуецца да марафону адзінства! 15 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пачнецца ў Бабруйску. Чакае насычаная праграма. У яе ліку – «Нясумныя нелекцыі», «Знаковая сустрэча» са знакамітымі беларусамі і лідэрамі грамадскай думкі. Для работнікаў прадпрыемстваў адбудуцца сустрэчы ў працоўных калектывах «Адну справу робім» і канцэрты ў цэхах «Разам працуем,разам спяваем!». Кульмінацыяй стане музычнае шоу «Час выбраў нас», да якога актыўна рыхтуюцца калектывы Магілёўшчыны.
Каля 300 чалавек сабрала ў Магілёве мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш».
Стаіць задача забяспечыць дабрабыт насельніцтва Саюзнай дзяржавы, а не асобна народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева падчас круглага стала ў праграме фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
Гатоўнасць грамадства прымаць людзей з асаблівасцямі развіцця робіць нас больш цывілізаванымі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся член Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Валерый Малашка на фестывалі творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
У людзей з асаблівымі патрэбамі ёсць такая сіла духу, якую не заўсёды сустрэнеш у абсалютна здаровага чалавека. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева на адкрыцці фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
Падчас рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон Адзінства» ў Бабруйску 15 і 16 лістапада будуць працаваць дзве унікальныя выставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Пра гэта расказала генеральны дырэктар агенцтва Ірына Акуловіч. Адна называецца «Беларусь. Узлёт», а другая – «Суверэнная Беларусь». Выставу «Суверэнная Беларусь» можна будзе ўбачыць у Лядовым палацы Бабруйска. Гэта серыя плакатаў, на якіх зафіксаваны важныя моманты і факты аб Беларусі.
Для дастаўкі гасцей на свята «Дажынкі -2024» у Клімавічах 16 лістапада 2024 года ўводзяцца дадатковыя маршруты: «АВ Бабруйск – АС Быхаў – АС Слаўгарад – АС Чэрыкаў – АС Крычаў – АС Клімавічы» адпраўленне ад АВ Бабруйск у 07.30, ад АС Быхаў у 09.20, ад АС Слаўгарад у 10.30, ад АС Чэрыкаў у 11.10, ад АС Крычаў у 11.50, прыбыццё ў Клімавічы ў 12.20,
Сёння ўсё больш выразна гучаць пасылы грамадства на кансалідацыю ў краіне. Гэта датычыцца і маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усведамляючы факт, што стабільнасць і бяспека ў дзяржаве можа захаваць толькі дзеючы Прэзідэнт, два кандыдаты на гэту высокую пасаду адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў электаральнай кампаніі. Да аб'яднання ў грамадстве падчас будучай палітычнай падзеі заклікаюць і жыхары Магілёўскай вобласці. Дырэктар ААТ «Кампанія «Магнат» Сяргей Аляксандравіч Аўчыннікаў: