Архіў навін

У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі. Такой думкай падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Кіраўскім раёне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці.
У ЦВК Беларусі пачаў працаваць інфармацыйна-даведачны цэнтр. Пра гэта паведамілі ў ЦВК. Кансультаванне зацікаўленых асоб па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефоне 8 (017) 371-04-93. БЕЛТА
У рабоце са зваротамі грамадзян трэба быць уважлівымі, цярплівымі і кампетэнтнымі. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Кіраўскім раёне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці.
Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно» Уладзімір Маркаў спецыяльна для сайта Магілёўскага аблвыканкама аб маючых адбыцца выбарах: - Трэба адзначыць важнасць прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь, разумець іх значны ўплыў на стабілізацыю і развіццё эканомікі краіны. Ва ўмовах глабальных выклікаў выбары становяцца ключавым момантам, які спрыяе кансалідацыі грамадства вакол агульных мэт і каштоўнасцяў.
Годныя заробкі, бяспека на працоўным месцы, магчымасць навучання і ўсебаковага развіцця, даступнасць сацыяльных паслуг, гарантаваны даход у старасці і ў выпадку хваробы - усё гэта для нас у парадку рэчаў. Але так было не заўжды.
Футбалісты магілёўскага «Дняпра» прымуць брэсцкае «Дынама» ў стартавым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі. Сённяшняя сустрэча на полі магілёўскага стадыёна «Спартак» пачнецца ў 18.15 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». У паядынку першага круга ў Брэсце дынамаўцы разграмілі магіляўчан з лікам 6:1. У мінулым туры абедзве каманды гулялі на сваіх арэнах і завяршылі паядынкі ўнічыю: «Дынама» з «Нёманам» (2:2), а «Дняпро» з «Тарпеда-БЕЛАЗам» (1:1). БЕЛТА
Праз некалькі тыдняў на Магілёўшчыне пройдзе абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2024». Сёлета свята прымаюць Клімавічы, але, паводле традыцыі, рыхтуецца ўся вобласць.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па выкананні патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя».
Больш за 100 чалавек з ліку падапечных дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, а таксама з дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сталі ўдзельнікамі абласной спартакіяды «Спорт для ўсіх» у спартыўным комплексе «Алімпіец» у Магілёве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. 25 лютага ў Беларусі - адзіны дзень галасавання. З 17 снежня вылучаць кандыдатаў у дэпутаты могуць грамадзяне шляхам збору подпісаў, працоўныя калектывы. За месцы ў органах прадстаўнічай улады плануюць пазмагацца і партыі.
У Магілёве пасля ўмяшання прафсаюза работніку даплацілі за працу ў выходныя і святочныя дні. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Будучая электаральная кампанія будзе адной з самых маштабных за ўсю гісторыю нашай дзяржавы. І зараз Беларуская партыя «Белая Русь» працягвае фармаваць эфектыўную згуртаваную каманду, каб працаваць на стварэнне моцнай і квітнеючай краіны. На канферэнцыі абралі каля паўтары сотні дэлегатаў, якія прымуць удзел у другім з'ездзе Беларускай партыі «Белая Русь» 23 снежня ў Мінску.
Пазачарговую пяцьдзесят першую сесію абласнога Савета дэпутатаў правяла сёння ў Магілёве старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
На пашыраным паседжанні Магілёўскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў прагучала статыстыка: летась першае працоўнае месца ў арганізацыях горада атрымалі больш за 1,5 тысячы маладых спецыялістаў, з іх больш за 800 чалавек - у арганізацыях прамысловасці. Пра гэта расказаў старшыня гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Міхаіл Кулагін.
У Магілёве ўборку снегу праводзяць больш за 50 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда. Камунальныя службы горада ўжо прайшлі праверку на трываласць зімовай непагаддзю, а таму сённяшні снегапад сустрэлі ў поўным узбраенні. «Апрацоўку дарожнага палатна, мастоў і пуцеправодаў супрацьгалалёднымі рэагентамі вядуць каля 35 адзінак спецыялізаванай тэхнікі», - расказаў ён.
За апошнія гады ў магазінах дасягнуты значны рост продажу беларускай бульбы, агародніны і яблыкаў. У міжсезонне нашы вітаміны былі прадстаўлены ва ўсіх гандлёвых аб'ектах краіны. Купіць гародніну можна было нават у чэрвені. У 2023 годзе аб'ёмы стабфонду - гэта амаль 123 тысячы тон прадукцыі. Акрамя гэтага, да навагодняга стала беларусы змогуць купіць яшчэ свежыя агуркі, таматы і зеляніну.
Мадэрнізацыю аптэчных устаноў рэгіёну працягвае РУП «Фармацыя». За гэты год адбыліся вялікія змяненні ў Магілёўскай аптэцы № 1. На думку спецыялістаў, цяпер гэта адзін з самых удалых у рэспубліцы прыкладаў арганізацыі работы такіх устаноў.
Камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 1 снежня з 9.00 да 12.00 будзе праводзіцца прамая лінія па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю. На пытанні адкажа Сцяпанава Святлана Віктараўна, намеснік старшыні камітэта, па тэлефоне 8 (0222) 75 23 26. Рэд.
У адным з трох матчаў дня ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі «Магілёў» дабіўся выязной перамогі над «Брэстам» - 3:2 (па булітах). «Львы» выйгралі тры з чатырох апошніх сустрэч.
Беларусь прымае медыцынскі форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан — Беларусь». У яго межах госці з Узбекістана знаёмяцца з арганізацыяй трохузроўневай сістэмы меддапамогі на Магілёўшчыне.
У Магілёве міжгаліновы турнір па валейболе на прызы абласнога аб'яднання прафсаюзаў збярэ больш за 130 удзельнікаў. Мерапрыемства пройдзе 29 лістапада ў СК «Алімпіец», паведамілі ў прэс-службе ФПБ па Магілёўскай вобласці.
З 27 па 30 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан-Беларусь». Сёння дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан наведала Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па ахове здароўя аблвыканкама.
Літаральна ўчора Магілёўскую вобласць накрыў першы сёлета моцны снегапад. Актыўная моладзь рэгіёну адразу ж выйшла на дапамогу пажылым і адзінока пражываючым людзям, якія з-за ўзросту не могуць самі ачысціць прыдамавую тэрыторыю ад снегу.
Індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік бягучага года Br115,9 млн. Удзельная вага паступленняў у бюджэце вобласці склала 6,3%, расказалі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Старшакласнікі, навучэнцы каледжаў і студэнты могуць паспрабаваць свае сілы ў вырашэнні сацыяльных праблем сучаснага грамадства. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі, Беларуская праваслаўная царква, дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 2 снежня 2023 года можна звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
«Днепр-Магілёў» вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У мінулым годзе галоўны футбольны клуб горада апусціўся ў другі футбольны дывізіён Беларусі, дзе разам з новым трэнерам шукаў магчымасць вярнуць камандзе страчаны клас. Вынікам гэтых пошукаў стала другое месца турнірнай табліцы.
Магілёўшчына лідзіруе па колькасці аперацый па замене суставаў сярод рэгіёнаў. Аб'ёмы нарошчваюць і ліст чакання імкнуцца скараціць. Усё дзеля таго, каб гэтую дапамогу зрабіць больш даступнай. Напрыклад, у Магілёўскай абласной бальніцы робяць штодзень каля 4 аперацый па эндапратэзаванні.
Фестываль студэнтаў Саюзнай дзяржавы «Палітра творчасці» пройдзе ў Магілёве з 28 па 30 лістапада Адкрыты фестываль «Палітра творчасці», прымеркаваны да Года міру і стварэння, пройдзе ў Магілёве з 28 па 30 лістапада. Творчыя вечары пройдуць на сцэне Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта ўжо 13-ты па ліку фестываль. У першы дзень адбудзецца конкурс песні «Студэнцкі лістапад», на наступны дзень удзельнікі фэсту будуць спаборнічаць у намінацыях «Танцы 100%» і «Тэатр+». Заключны акорд - гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.