У Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 209 суб’ектаў аграэкатурызму, што на 8%, або на 17 сельскіх сядзіб больш, чым у 2017-м. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны», у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.