Магілеўчанін Арцём Краўцоў заваяваў бронзу II Еўрапейскіх гульняў у каратэ (раздзел кумітэ). На групавой стадыі ў вагавой катэгорыі да 67 кг ён выйграў паядынак з азербайджанскім спартсменам, звёў унічыю сутычкі з аўстрыйскім і венгерскім каратыстамі, але ў паўфінале саступіў Марыё Годзічу з Чарнагорыі (0: 4).