RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 1, 2020

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным рэжыме, хоць ёсць пэўныя пытанні з забеспячэннем сыравінай і камплектуючымі – Руслан Страхар

На дадзены момант прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным рэжыме, хоць ёсць пэўныя пытанні з забеспячэннем сыравінай і камплектуючымі, выкліканыя цяжкасцямі праходжання межаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

У гандлёвых сетках Магілёўскай вобласці створаны запасы па ўсіх відах прадукцыі – Руслан Страхар

У гандлёвых сетках Магілёўскай вобласці створаны запасы па ўсіх відах прадукцыі. Гэта тычыцца тавараў якпрацяглага спажывання, так і паўсядзённага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

У Магілёўскай вобласці зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі

У Магілёўскай вобласці, паводле даных на раніцу, зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак кнавіруснай інфекцыі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Бас. 

Кніга «Партизанские друкары Могилевщины: и словом, и пулей!» рыхтуецца да выхаду

Кніга «Партизанские друкары Могилевщины: и словом, и пулей!» ваеннага гісторыка Мікалая Барысенкі рыхтуецца да выхаду. Гэта першае сур’ёзнае дакументальна-публіцыстычнае выданне ў незалежнай Беларусі, якое расказвае пра жыццё партызанскіх журналістаў і пра ўмовы, у якіх друкавалі падпольныя газеты, улёткі.

У базу валанцёраў Чырвонага Крыжа ў Магілёўскай вобласці ўвайшло амаль 250 чалавек

У Магілёўскай вобласці ў базу валанцёраў рэгіянальнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўвайшлі 243 чалавекі. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Жанна Мацвеева.

У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі хворых

У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць для ўстаноў аховы здароўя чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі пацыентаў з віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.