RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 10, 2023

«Магілёўаблдарбуд» гатовы да працы ў асенне-зімовы перыяд (відэа)

Няўстойлівае надвор'е і рэзкае зніжэнне тэмператур прымушаюць дарожныя службы трымаць руку на пульсе. Спецыялісты прадпрыемства «Магілёўаблдарбуд» гатовы неадкладна выехаць на апрацоўку дарог у выпадку замаразкаў і снегу.

Ігар Каско расказаў аб навацыях законапраекта па пытаннях аховы здароўя

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско расказаў журналістам аб навацыях законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя». Сенатары адобрылі яго сёння на пасяджэнні адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання.

Прамую тэлефонную лінію 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Руслан Барысавіч Страхар. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 

Ацяпленне пачынае паступаць у аб'екты сацыяльнай сферы Магілёва

Рашэнне аб уключэнні сістэм ацяплення асобных груп спажыўцоў прынята Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Міжнародны фестываль «Анімаёўка-2023» стартуе ў Магілёве 11 кастрычніка

Ужо заўтра, 11 кастрычніка, у Магілёве стартуе XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Мама пяці дачок-прыгажунь Кацярына Анціпава з Магілёўскага раёна - аб утульным гняздзечку і генах упартасці

Калі дзеці - кветкі жыцця, то ў Кацярыны Анціпавай з Магілёўскага раёна сапраўдная аранжарэя. Разам з мужам Аляксеем жанчына выхоўвае пяць дачок-прыгажунь, сёлета была ўдастоена ордэна Маці. Пабывалі ў іх у гасцях, каб высветліць сакрэт шчасця.

Першакурснікі БДСГА стварылі студатрады для дапамогі аграрыям у падрыхтоўцы тэхнікі да зімы

Тыдзень вучобы - і адразу на мехдвор. Такі рытм у першакурснікаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА ў гэтым сезоне. Звычайна падчас першай практыкі юнакі і дзяўчаты толькі знаёмяцца з прафесіяй, выязджаючы на прадпрыемствы з экскурсіямі. Звыклы фармат у акадэміі вырашылі змяніць: будучыя інжынеры сфарміравалі свае студатрады, каб дапамагаць сельгасарганізацыям Горацкага раёна ставіць тэхніку на захоўванне.

Маладыя ветурачы з Магілёўскага раёна — аб замацаванні кадраў у вёсцы, развіцці жывёлагадоўлі

Усе рычагі адзінай каманды

Маладыя спецыялісты - ветдоктары з Магілёўскага раёна жартуюць: страшылкі тыпу «будзеш каровам хвасты круціць» перад размеркаваннем іх не палохалі. Рабяты разумелі, што чакае наперадзе

Навучэнцы з ВРВІ могуць адсутнічаць на занятках без даведкі да 5 дзён

На працягу пяці дзён можна не прадастаўляць у навучальныя ўстановы медыцынскую даведку з-за пропуску заняткаў у выпадку вострых рэспіраторных вірусных інфекцый у дзяцей. З 9 кастрычніка 2023 года зноў дзейнічае такая мера. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэтая мера датычыцца як школьнікаў, так і дзетсадаўцаў.