RU BY EN 中文
Instagram

Архіў

13 Кастрычнік 2025

Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам

Перад «Магілёўхімвалакно» стаяць такія задачы, як аптымізацыя затрат, павелічэнне занятасці людзей на інвестпраектах і зніжэнне затрат ад імпартнай сыравіны. Аб гэтым журналістам заявіў Алег Курылін, які 13 кастрычніка ўзгоднены кіраўніком дзяржавы на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно».

Больш за 140 тыс. чалавек плануюць прывіць ад грыпу ў Магілёўскай вобласці

Больш за 140 тыс. чалавек плануюць прывіць ад грыпу ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч.

Новы рэктар у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў на гэту пасаду Дзяніса Дука

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Дзяніса Дука рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне гендырэктараў «Белшыны», «Магілёўхімвалакно» і «Гомсельмаша»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне генеральных дырэктараў ААТ «Белшына», ААТ «Магілёўхімвалакно» і ААТ «Гомсельмаш».

У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей

У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці пражывае 12 дзяцей. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар у МХЛ

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» з перамогі пачаў чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.

Ушанаваць памяць польскіх і савецкіх воінаў і абвергнуць хлусню. Для чаго палякі прыязджаюць у Леніна

Ушанаваць памяць польскіх і савецкіх воінаў і абвергнуць ілжывыя звесткі ў інтэрнэце - менавіта таму польская дэлегацыя прыехала ў Леніна. Пра гэта расказаў дырэктар Польскага дома ў Магілёве Юрый Журавовіч падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне бітвы пад Леніна.

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў сферы культуры

Урачыстая цырымонія, прысвечаная Дню работнікаў культуры, прайшла ў філіяле Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. У зале сабраліся тыя, хто сваім талентам і энергіяй напаўняе жыццё магіляўчан яркімі фарбамі.

10 Кастрычнік

На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль

На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці ўнеслі свой уклад у медальную скарбонку, заваяваўшы 31 узнагароду - 9 залатыя, 6 сярэбраных і 16 бронзавых.

На мультыспартыўным форуме нашы атлеты сталі прызёрамі ў 12 відах спорту.

Магілёўскія прадпрыемствы прынялі ўдзел на выставе-кірмашы BTI-2025 у Мінску

Мінскі міжнародны выставачны цэнтр на тры дні стаў пляцоўкай для модных паказаў, крэатыву і натхнення. Яркія тканіны, якія свецяцца шнуркі і стужкі, пража з бамбука, арыгінальныя аксэсуары, незвычайныя галаўныя ўборы, абутак, народныя гарнітуры і ручное ткацтва...

Прамую тэлефонную лінію 11 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Алег Стэльмашок

Прамую тэлефонную лінію 11 кастрычніка ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. Патэлефанаваць можна будзе з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефона: 8 (0222) 50-18-69.

Утульныя арт-лавы з'явіліся ў Цэнтральным парку Глуска

Жыхары невялікага райцэнтра - Глуска - разам добраўпарадкоўваюць малую радзіму. Цэнтральны парк - упадабанае месца адпачынку гараджан - актыўна прырастае новымі ўслончыкамі. Гэта не проста лавачкі, на якіх можна прысесці і адпачыць, а сапраўдныя арт-аб'екты. Іх вырабляюць і ўстанаўліваюць па ўласных эскізах мясцовыя прадпрыемствы, арганізацыі.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе

У гонар важнай для аднаго са старэйшых універсітэтаў Беларусі даты адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое сабрала студэнтаў і выкладчыкаў, якім былі ўручаны заслужаныя граматы ў розных намінацыях.

Гэтыя ўзнагароды атрымалі тыя, хто сёлета прадэманстраваў высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.

Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах

У Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ўзнагародзілі пераможцаў творчых літаратурных конкурсаў «З табой маё слова, Радзіма» і «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці».

Аднаўленне некропаля Гартынскіх у Магілёве: як захоўваюць гістарычную спадчыну

Захаваць памяць аб людзях, якія развівалі родны край. У Магілёве працягваецца рэканструкцыя пахаванняў роду Гартынскіх. Многія пакаленні гэтага дваранскага роду ўнеслі важкі ўклад у развіццё Магілёўшчыны - займаліся дабрачыннасцю, добраўпарадкаваннем горада, аднаўлялі архівы і нават правялі ў Магілёве першы вадаправод.

У Магілёве КДК прымае дэлегацыю кантрольна-злічальнай палаты Твярской вобласці

Дэлегацыя кантрольна-злічальнай палаты Твярской вобласці наведвае з працоўным візітам Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

9 Кастрычнік

У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ

У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер

Премьер-министр Беларуси Александр Турчин вручил государственные награды работникам различных сфер.

Студэнцкая ліга маладых аналітыкаў (відэа)

Паседжанне Студэнцкай лігі маладых аналітыкаў прайшло ў Магілёве. Гэты праект 4 гады таму запусціў беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Асноўныя мэты - паглыбленне тэарэтычных ведаў і развіццё аналітычных навыкаў студэнтаў ВНУ.

Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў

У Беларусі стартавала кампанія імунізацыі супраць грыпу. У вобласць паступіла 48 тыс. 600 доз вакцыны. Іх размяркуюць і паліклінікі пачнуць запрашаць на прышчэпкі. Цяпер самы час вакцынавацца, сцвярджаюць эпідэміёлагі.