Архіў навін

Змяненні ў пастанову Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» дасць магчымасць зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.
Дзякуючы прэферэнцыям для паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з 2015 года створана амаль 3 тыс. новых працоўных месцаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.
Вытворчасць жавальнага і жалейнага мармеладу ў Слаўгарадзе выйдзе на поўную праектную магутнасць ужо восенню гэтага года. Аб гэтым паведамілі на ПГУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» у час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
У гэтым годзе на Міжнародным фестывалі «Залатая пчолка» ў Клімавічах конкурс «Міс Залатая пчолка – 2023» сабраў шэсць удзельніц. Іх выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Наталля Глушакова.
III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый
У Дзень абароны дзяцей у Магілёве адкрылі дзіцячую пляцоўку. А да Дня горада, ён адзначаецца 28 чэрвеня, іх колькасць вырасце да дванаццаці. На іх уладкаванне з абласнога бюджэту выдаткавана больш за адзін мільён шасцісот рублёў. З гарадскога бюджэту штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, але ў гэтым выпадку размова ішла аб бягучых рамонтах.
Навукова-практычны семінар «Арганізацыя дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» прайшоў 1 чэрвеня ў БДСГА ў Горках. Арганізатары семінара - Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, БДСГА і ТАА «Тэхнапарк «Горкі». Пра гэта паведамляе сайт БДСГА.
Старт летняй аздараўленчай кампаніі-2023 урачыста дадзены на Магілёўшчыне. Падзея супала з адкрыццём першай змены аздараўленчага лагера «Крыніца», дзе ўсім дзецям рэгіёну пажадалі выдатна правесці летнія канікулы і адпачыць, каб поўнымі энергіі вярнуцца ў верасні за школьныя парты. ТРК «Магілёў»
З 1 па 5 чэрвеня ў краіне ідзе прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку. З 6 па 13 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць уступныя іспыты. А залічаць рабят ужо да 16-га чысла гэтага месяца. Пра парадак дзеянняў для абітурыентаў аграрнай ВНУ і запатрабаванасць мэтавага навучання расказалі адказныя сакратары прыёмных камісій.
Дабрачынная акцыя «Нашы сэрцы – дзецям» з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў горада, прадстаўнікоў выканаўчай улады прайшла 1 чэрвеня ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У Кіраўскім раёне пачалі высадку кавуноў у адкрыты грунт. Нязвыклая для нашых шырот культура будзе расці на палях ААТ «Світанак імя К.П.Арлоўскага».
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршаецца ў Беларусі. Падрабязнасці прыводзяцца на сайце РІКВ.
У Беларусі 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя іспыты для 9-класнікаў.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці МНС і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці каманда «Радыё Магілёў» заняла 2-е месца ў намінацыі «За аператыўнасць і аб'ектыўнасць», у ліку лепшых аўтараў на 3-м месцы - адказны сакратар па выпуску газеты «Магілёўскія ведамасці» Марыя Юрчанка.
У пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі не можа быць другарадных тэм. Такой думкай з журналістамі падзяліўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас выязной калегіі ведамства ў Магілёве.
У Мінску прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Нядрэнныя вынікі паказалі на турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У асабістых спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука першае месца заняла, у вострым саперніцтве з расіянкамі, Карына Дзямінская. Яшчэ адзін залаты медаль магіляўчанкі (Ганна Марусава, Карына Дзямінская, Ніна Собаль) выйгралі ў камандных спаборніцтвах.
Калі праехаць па цэнтральнай вуліцы Магілёва Першамайскай, становіцца зразумела, Магілёў - квітнеючы горад. Намаганнямі прадпрыемства па азеляненні і добраўпарадкаванні «Магілёўэеленбуд» да канца чэрвеня абласны цэнтр упрыгожаць 1 млн 250 тыс. аднагадовых кветак. ТРК «Магілёў»
У Магілёве на міні-кірмашы вакансій суіскальнікам прапануюць больш за 200 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Мерапрыемства будзе арганізавана 8 чэрвеня з 11.00 да 12.00 па вул. Касманаўтаў, 17. Свабодныя вакансіі для суіскальнікаў падрыхтавалі адразу некалькі працадаўцаў. Якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні змогуць разгледзець больш за дзве сотні прапаноў.
Сёння, 31 мая, у 16:30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё першай змены ў раённым аздараўленчым лагеры «Каласок». Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Анжэла Бушмялёва, лагер гатовы да прыёму дзяцей у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, штат на летні перыяд укамплектаваны педагогамі, поварамі і іншымі работнікамі. Нядаўна пра гэта гаварылася на апаратнай нарадзе кіруючых працаўнікоў Магілёўскага райвыканкама.
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана адпаведным рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 22 траўня 2023 года № 24-18. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ўстаноўлены на ўзроўні 27,504.
У Магілёве завяршылася першынство Беларусі па плаванні ў праграме спаборніцтваў «Вясёлы дэльфін». У турніры прынялі ўдзел звыш 270 плыўцоў з усёй краіны — юніёры 2009 года нараджэння і маладзейшыя, а таксама юніёркі 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
У Магілёўскай вобласці ўрачыста адкрылі трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала на пл.Славы абласнога цэнтра больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху.
Ужо 8-11 чэрвеня адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Месца правядзення: Магілёў, стадыён «Спартак». А 9-11 чэрвеня пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ «Магілёў Опен» сярод дзяўчат і жанчын. Месца правядзення: Магілёў, ГСУСУ «МАЦАР па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту». II Гульні краін СНД абяцаюць яшчэ шмат цікавага. ТРК «Магілёў»
Сістэму аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёлета чакае працяг маштабных рэканструкцый. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, акцэнт рабілі на абласныя медустановы 3-га ўзроўню. Сёлета шмат увагі нададуць рамонту райбальніц.
Абласны фестываль «Роднай зямлі шматгалоссе» пройдзе 30 мая ў магілёўскім парку культуры і адпачынку Паднікольле. Мерапрыемства збярэ больш за 1 тыс. школьнікаў з усяго рэгіёну, расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Проста «Космас»! Адным з першых у рэспубліцы школьнікаў прыняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Космас» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Змена тут стартавала яшчэ ў суботу: 76 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 6 да 14 гадоў заехалі ў лагер і ўжо паспелі адчуць смак летняй пары. Шум, дзіцячы смех, гульні на прыродзе - у памяшканнях нікога не заспець.
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» збярэ больш за 900 удзельнікаў. Творчае мерапрыемства пройдзе з 1 па 4 чэрвеня ў Клімавічах, расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 30 мая. У планах на 2023 год працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў. Таксама сёлета байцы з Магілёўскай вобласці прымуць удзел у такіх рэспубліканскіх праектах, як вытворчы працоўны праект «Атлант», «МАЗ», «МТЗ», «ААТ Гомсельмаш». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства на плошчы Славы ў Магілёве стануць першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Другі абласны форум парламентарыяў прайшоў у Шклове. Удзельнікі сустрэчы яшчэ раз абмеркавалі важнасць удзелу актыву моладзі ў вырашэнні актуальных пытанняў развіцця нашага грамадства. Згодна з вынікамі дзейнасці намецілі планы на перспектыву. Тут сабраліся прадстаўнікі абласнога, гарадскіх і раённых парламентаў.