Архіў навін

Людзі бачаць складаную працу брыгад «хуткіх» і высока яе цэняць. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Наталля Вежнавец. «Самааддача, з якой мы працуем, і складанасці, з якімі сутыкаемся, не застаюцца незаўважанымі. Людзі бачаць нашу працу і высока яе цэняць. Каранавірусная інфекцыя стала сур’ёзным выпрабаваннем для ўсёй сістэмы аховы здароўя, але мы з гонарам выстаялі», – адзначыла Наталля Вежнавец.
Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў прыступіў да стварэння скульптуры «З’ява іконы». Гранітны анёл будзе ўстаноўлены ў Бялынічах, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Дзень пісьменства, 6 верасня. Пра гэта расказаў сам скульптар.
Шклоўскі «Спартак» умацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе. У чарговым матчы турніру «Спартак» 19 ліпеня пазмагаўся са сваім галоўным канкурэнтам у барацьбе за залатыя медалі – клубам «Сервалюкс-Агра» з аграгарадка Мяжысеткі. Наймацнейшымі ў гэтай гульні былі шклаўчане – 2:1, якія пакуль перамагаюць ва ўсіх матчах сезона. У іншых паядынках мінулага тура Быхаўскі «Днепр» быў слабейшым за «Краснаполле» – 0:2, а каманда «Касцюковічы» разышлася мірам з чавускай «Нівай» – 0:0.
Слаўгарадскаму раёну – 96 гадоў. Знакавую дату Прысожскі край адзначыў 17 ліпеня.
У прыватнасці, Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: Маслава Сяргея Мікалаевіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама; Дзядкова Мікалая Леанідавіча – кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Сяргея Чарткова генеральным дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 ліпеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. У гэты дзень з 10.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 22-17-22 жыхары рэгіёна могуць задаць пытанні па тэме развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці вызначаны месцы для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна, як адзначаюць у абласной камісіі, да іх, перш за ўсё, адносяцца размешчаныя на ўчастках для галасавання інфармацыйныя стэнды. Сярод іншых дазволеных месцаў – дошкі аб’яў, стэнды, вітрыны прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, а таксама будаўнічых і праектных арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.
Пазітывам, энергіяй мэтанакіраванасці і веры ў свае сілы, душэўнай цеплынёй да малой радзімы быў напоўнены адкрыты дыялог з удзельнікамі рэспубліканскага цягніка «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Гутарка праходзіла сёння ў сценах Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Рэкордны ўраджай зялёнага гарошку вырасцілі ў гэтым годзе аграрыі ў Быхаўскім раёне. Пра гэта расказаў галоўны аграном ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Генадзь Варакса.
У школах Магілёўшчыны ў новым навучальным годзе плануюць прыняць каля 12 тысяч першакласнікаў, – пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. У той жа час ва ўстановах адукацыі чакаюць каля 300 маладых спецыялістаў. Дакладныя даныя будуць у сярэдзіне жніўня.
У Магілёве некаторыя таксі запусцілі паслугу аплаты праезду з дапамогай QR-кода. Да сённяшняга дня ў пералік відаў транспарту, у якіх можна было разлічыцца за праезд праз мабільны дадатак «Аплаці™», уваходзілі аўтобусы, тралейбусы, маршрутныя таксі. Цяпер гэты спіс папоўніўся звычайнымі таксі. Першапраходцам ва ўкараненні новай сістэмы аплаты праезду стала адна з магілёўскіх кампаній. Зразумець, у якой машыне можна аплаціць праезд праз QR-код, дапамагае налепка «Аплаці.Транспарт».
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка наведаў бабруйскую друкарню імя А. Т. Непагодзіна і медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё», паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўных калектываў і адказаў на іх пытанні.
З Віцебска 18 ліпеня стартуе рэспубліканскі моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Праект Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай чыгункі аб’яднае больш за 80 хлопцаў і дзяўчат ад 18 да 31 года з розных рэгіёнаў –таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў, спартсменаў, працоўную і сельскую моладзь, удзельнікаў студатрадаўскага руху, валанцёраў, блогераў.
З пачатку года ў службе занятасці Магілёўскага гарвыканкама заключылі каля 30 дагавораў на часовае працаўладкаванне падлеткаў. 720 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыівырашылі правесціканікулы з карысцю. Для школьнікаў гэта і вопыт, і першы афіцыйны запіс у працоўную кніжку, і выдатная магчымасць зарабіць.
Каманда творчай і спартыўнай моладзі прадставіць Прыдняпроўскі край на тэматычным свяце ў межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Паці пройдзе ў фармаце фэсту «#YouthDays2020». У гэтым годзе ён размесціцца ў дзвюх лакацыях: #SportYouth і #CreativeYouth.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці з 20 па 24 ліпеня будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам па выяўленні фактаў неабгрунтаванага (незаконнага) звальнення наймальнікамі работнікаў. У названыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 грамадзяне па тэлефонах (8 0222) 62-47-73, (8 0222) 62-47-84 і (8 0222) 62-47-75 могуць паведаміць спецыялістам камітэта інфармацыю аб іх звальненні наймальнікамі (альбо прымусе да звальнення), а таксама нясвоечасовай выплаце заработнай платы.
Уладзіславу Ложкіну 18 гадоў. У мінулыя выхадныя ён упершыню выйшаў у стартавым складзе на матч вышэйшай лігі. Перайшоўшы з дубля мінскага «Дынама»ў арэнду ў «Смалявічы», хлопец не разгубіўся: забіў двойчы ў браму «Іслачы» і дапамог камандзе, якая напярэдадні пазбавілася большасці гульцоў асноўнага складу і галоўнага трэнера, дамагчыся трэцяй перамогі ў сезоне.
Прэм’еру спектакля «Раганосец» па п’есе Юрыя Куліка «Аднакласнікі або Дзень Птэрадактыля» рыхтуе народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Над пастаноўкай працуе рэжысёр Аляксандр Паплыка, расказалі ва ўстанове культуры.
Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Міхаіл Пагоцкі стаў уладальнікам звання «Найлепшы малады вучоны –2020» сярод навукова-адукацыйных устаноў СНД. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры ВНУ.
У Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы завяршаюцца рамонтныя работы. Ужо зусім хутка юныя пацыенты змогуць паправіць здароўе ў яе абноўленых камфартабельных сценах. Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Іны Воранавай, медтэхніка ўжо ўстаноўлена і наладжана, медперсанал да працы гатовы.
На пляжы Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве і гарадскім пляжы Чавус па вул.Верхняялаўская адноўлена купанне дзяцей і дарослых. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы мадэрнізуюць сістэму ацяплення і гарачага водазабеспячэння, ужыўшы альтэрнатыўную, энергазберагальную тэхналогію на аснове геліякалектараў. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і яго намеснік Валерый Малашка наведалі Хоцімскі і Касцюковіцкі раёны.
Першую ў Беларусі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары метадам NNPB запусцілі ў філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод»–«Ялізава» (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). Пра гэта паведаміў дырэктар філіяла Дзяніс Юрчанка.
Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы, якая праходзіць сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Паводле слоў суразмоўцаў, у межах мерапрыемства запланавана серыя пазнавальных лекцый ад экспертаў. Яны пакажуць, як пазбавіцца ад пераспажывання, ужыўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу, навучаць свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, раскажуць, што такое zero waste і як укараніць гэта ў сваё жыццё. Арганізатары рыхтуюць мноства сюрпрызаў, у тым ліку розыгрыш каштоўных і экалагічных прызоў.
На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская. На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі сёлета з абласнога бюджэту выдзелілі больш за Br11,4 млн. На гэтыя ж мэты традыцыйна выкарыстоўваюць сродкі з мясцовых бюджэтаў, спонсарскія сродкі і даходы школ ад уласнай дзейнасці. Сярод артыкулаў выдаткаў–капітальныя і бягучыя рамонты, закупка мэблі, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.