Сёння, 15 мая, на прамую тэлефонную лінію да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна – паступіла 24 звароты. Большасць з абласнога цэнтра. На кантроль прасілі ўзяць пытанні, якія тычацца няўзгодненасці арганізацыі з жыхарамі рамонту пад’езда, адсутнасці асвятлення на вуліцах, рамонту дарог, выратавання парку, экалагічнай сітуацыі ў раёне, працы фізкабінетаў у паліклініцы і нават аднаўлення добрага імя загінулага сына.