Архіў навін
Ход рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» быў сярод асноўных пытанняў парадку дня чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Адзначалася, што ў першым паўгоддзі 2018 года сітуацыя на рынку працы рэгіёна характарызавалася зніжэннем ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя і ростам попыту на працоўную сілу.
У Беларусі з 1 жніўня ўзрастаюць памеры некаторых відаў дапамог і пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 19 ліпеня 2018 года нумар 61 з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц БПМ устаноўлены ў памеры Br213,67. У цэнах чэрвеня ён павялічыўся ў параўнанні з памерам у цэнах сакавіка на 3,4 працэнта. Павелічэнне БПМ абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд (117,6 працэнта).
У ВНУ Магілёва падвялі вынікі ўступнай кампаніі на бюджэтныя месцы.
У Беларуска-Расійскі ўніверсітэт на дзённае навучанне дакументы падалі 354 абітурыенты. Найбольш запатрабаванай аказалася спецыяльнасць «Транспартная лагістыка» - 3,7 чалавека на месца. На завочную форму навучання дакументы падалі 65 абітурыентаў. Самы вялікі конкурс быў на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» - 13,1 чалавека на месца.
Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні запланавана правесці 70 школьных кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
У студзені-чэрвені 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 517 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 120,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 61,3 тыс. кв.м, або 50,8% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 34,6 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 54,4 тыс. кв.м.
З 20 па 29 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, а таксама не маючых права кіравання. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама.
Асабовым складам Дзяржаўтаінспекцыі будуць ажыццяўляцца штодзённыя рэйды. Да дадзенай працы прыцягнуць карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі, членаў добраахвотных дружын, прадстаўнікоў грамадскасці.
Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў пры гадавым заданні 327 тыс. кв. м. У тым ліку 39 тыс. кв. м пабудавана з дзяржаўнай падтрымкай, паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама.
Паводле інфармацыі суразмоўцаў, здадзена 385 кватэр для 353 шматдзетных сем'яў; 6 – для грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах; 31 – сацыяльнага карыстання; 9 дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёну.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 ліпеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны актуальным пытанням павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
У ВНУ Беларусі сёння пачынаюцца ўступныя іспыты, што праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі.
Па 21 ліпеня такія іспыты пройдуць у Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; па 26 ліпеня - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; па 24 ліпеня - у іншых установах вышэйшай адукацыі. Уступныя іспыты ў ВНУ сельгаспрофілю пройдуць з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).
Беларускія ВНУ сёння пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў.
Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.
З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.
Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і здаюць уступныя выпрабаванні, выглядаюць так:
Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэтая тэма стала асноўнай у парадку дня, перадае карэспандэнт сайта.
Галоўная тэма АДІ ў чэрвені – прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны тэме прыродных рэсурсаў і іх рацыянальнага выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага епархіяльнага ўпраўлення Ілья Сідаровіч.
Вернікі адправяцца ў шлях у 11.00 ад храма, які будуецца ў Буйнічах. Далей маршрут будзе пралягаць праз вул. Чалюскінцаў – храм Царственных пакутнікаў – вул. Першамайскую –Трохсвяціцельскі сабор – вул. Першамайскую –чыгуначны вакзал. Канчатковым пунктам стане Свята-Троіцкі храм у Палыкавічах.
У рэспубліканскім Апошнім званку, які адбудзецца 30 мая ў «Мінск-Арэне», прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці абвясцілі конкурс на самую лепшую аграсядзібу, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе зарэгістраваныя ў рэгіёне суб’екты аграэкатурызму. Пераможцы будуць вызначацца журы ў 5 намінацыях: «Найлепшы старт», «Этнакомплекс», «Беларуская традыцыйная кухня», «Экасядзіба года», «Стыль і гармонія».
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 мая ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачынаецца ў Беларусі 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У мерапрыемстве, якое адбудзецца на базе метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, прымуць удзел каля 80 чалавек – 43 дэлегаты З’езда ГА «БРСМ», члены рэгіянальнай арганізацыі, прадстаўнікі выканаўчай улады.
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе.
Адзначана, што ў выніку комплексу прынятых у вобласці мер колькасць зваротаў грамадзян у Камітэт у 2017 годзе знізілася. Разам з тым, на месцах пакуль не ў поўнай меры адладжаны механізм якаснага разгляду зваротаў па сутнасці ў першай інстанцыі, што прымушае грамадзян шукаць абарону сваіх правоў у Камітэце дзяржкантролю і іншых дзяржаўных органах.
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 24 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.
У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомымі ўрачамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне ўрачам, даведацца вычарпальную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.
Спецыялісты кажуць, што часта людзі, вымяраючы артэрыяльны ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць у выніку няправільныя вынікі. Таму падчас мерапрыемства будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні АЦ.
Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі беларусаў - кавалераў поўнага Георгіеўскага банта. Гісторыя захавала пра іх зусім мала інфармацыі. Скупыя архіўныя звесткі, у лепшым выпадку - дзе і калі нарадзіўся, нумары ўзнагарод, кароткае апісанне подзвігу. Але дасведчанаму чалавеку не трэба тлумачыць, што стаіць за гэтымі сціплымі радкамі. З 1913 года ў рускай арміі медаль «За адвагу» быў прылічаны да георгіеўскіх узнагарод і разам з чатырма Георгіеўскімі крыжамі складаў поўны Георгіеўскі бант. Узнагароды рабіліся з золата або серабра і вельмі высока цаніліся.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Акцыя «Здароўе – выбар новага пакалення!» адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 15 лютага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».
Переводчик