Архіў навін

Што змянілася ў працэдуры назначэння пенсіі па ўзросту, журналістам расказала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава.
У канцы студзеня пройдуць выбары Прэзідэнта Беларусі. Для значнай часткі моладзі гэты час асаблівы ўдвая, таму што гэтая падзея адбудзецца першы раз у жыцці. Чаго хлопцы і дзяўчаты чакаюць ад будучага лідэра краіны? На што стаўку, вызначаючы свайго кандыдата? Якім бачаць развіццё дзяржавы ў найбліжэйшыя пяць гадоў? «Знаменка» прапанавала маладым людзям, якім трэба будзе галасаваць упершыню, адказаць на гэтыя пытанні і расказаць, з якімі пачуццямі яны чакаюць 26 студзеня.
У Беларусі прадоўжана кампанія вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі. Чаму прынята такое рашэнне, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай.
Дні адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС будуць праходзіць у студзені кожную пятніцу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт установы адукацыі. Супрацоўнікі і курсанты інстытута пазнаёмяць усіх ахвочых хлапчукоў і дзяўчынак з рэаліямі курсанцкага жыцця. У рамках мерапрыемства любы ахвочы зможа азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай Магілёўскага інстытута МУС.
Адкрыты Рэспубліканскі турнір «Кубак Залатога Льва» па тайландскім боксе і кікбоксінгу сярод аматараў пройдзе ў Магілёве з 17 па 19 студзеня. У спаборніцтвах будуць прымаць удзел некалькі катэгорый спартсменаў: мужчыны і жанчыны, юніёры і юніёркі, юнакі і дзяўчаты. Спаборніцтвы будуць праходзіць згодна з алімпійскай сістэмай - выбыванне пасля першай паразы. Падчас спаборніцтваў суддзі вызначаць пераможцаў у кожнай вагавой і ўзроставай катэгорыі, а таксама абяруць лепшыя каманды.
Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп». Дарагія сябры! Паважаныя лаўрэаты! Уладыка! Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч 8 студзеня павіншаваў калектыў Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з векавым юбілеем установы аховы здароўя і ўручыў галоўнаму ўрачу Паўлу Шацілу сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У 2025 годзе адной з асаблівасцей бюджэту стане пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых улад базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
Важна не толькі прыцягнуць увагу да пажылых людзей, але і наладзіць пастаянную сувязь пакаленняў. Такой думкай аб дабрачыннай акцыі «Ад усяго сэрца» падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
У Глуску прайшла сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з актывам раёна. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы падкрэсліў: скончыўся год, самы час абмеркаваць тое, што зроблена.
У МДУ імя А.А. Куляшова адбылася сустрэча Аляксандра Лук'янава, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, са студэнцкай аўдыторыяй. У ходзе сустрэчы Аляксандр Лук'янаў расказаў аб ключавых напрамках развіцця краіны, дзякуючы якім за апошнія гады была пабудавана суверэнная незалежная дзяржава. Асаблівую ўвагу спікер удзяліў знешняй палітыцы краіны, падкрэсліваючы міралюбнасць і гасціннасць, якімі славіцца Беларусь.
Мытныя плацяжы, якія паступілі ў бюджэт у мінулым годзе, перавысілі 2023 год на 15%. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 11 студзеня правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 50-18-69.
Як дзейнічаць, калі ёсць неабходнасць прайсці дыспансэрызацыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Работніку неабходна ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі на пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад працы для праходжання дыспансерызацыі. Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў у выпадку, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.
Пачынаюцца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё.
У навагоднім звароце кіраўнік дзяржавы аб'явіў аб пачатку пяцігодкі якасці, якая стартуе з Года добраўпарадкавання краіны. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Канстанцін Сіроцін зазначае, што асноўны ўпор будзе зроблены на рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па паляпшэнні жыццёвых умоў насельніцтва і стварэнні камфортнага гарадскога і сельскага асяроддзя.
Абласное дабрачыннае свята для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сірот і выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло ў Магілёве. Для 600 хлопчыкаў і дзяўчынак было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне ля ёлкі, захапляльны спектакль і салодкія падарункі.
Адзін з самых любімых тэатраў магіляўчан, Пермскі тэатр «Ля моста» падрыхтаваў гледачам сапраўдны падарунак. На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 18 і 19 лютага пакажуць спектаклі «Сабачае сэрца» і «Ідыёт».
Выбары ў Беларусі - гэта сур'ёзнае мерапрыемства, а не шоу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 3 студзеня ў час сустрэчы з даверанымі асобамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першы рабочы дзень новага года правёў сустрэчу з кіраўнікамі рэгіёнаў - старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Галоўная тэма - прэзідэнцкія выбары, якія ўвайшлі ў найбольш актыўную фазу. Непасрэдна перад гэтай нарадай Прэзідэнт сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі. І нагода для гэтых мерапрыемстваў зусім не ў тым, што кіраўнік дзяржавы мае намер цалкам акунуцца ў агітацыю і падрыхтоўку да выбараў. Зусім наадварот - наперадзе яшчэ некалькі традыцыйных для пачатку года святочных падзей, а потым чакаецца візіт у Кітай.
Найбольш буйным праектам 2024 года ў РУП «Магілёўэнерга» стаў увод у эксплуатацыю падстанцыі 110/10/10кВ «Саломінка», якая адкрыла магчымасць выкарыстання электраэнергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ў аднайменным раёне шматпавярховай жылой забудовы Магілёва. Навіной з часопісам «Эканоміка Беларусі» падзяліўся генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін Пуціла.
Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць», прысвечаным дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», расказала, як сарафаннае радыё дапамагае сацыяльным установам набываць верных сяброў і партнёраў.
З 1 студзеня з уступленнем у сілу ўказа кіраўніка дзяржавы нумар 429 у бюджэтнікаў з'явілася рэальная магчымасць істотнага павелічэння заработнай платы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дакументам прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.
У Беларусі з 1 студзеня пашырыліся магчымасці для датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве зазначылі, што кіраўнік дзяржавы прадоўжыў тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу яшчэ на 5 гадоў: з 1 студзеня 2025 года па 31 снежня 2029 года. З новага года для будаўніцтва жылля ў шматкватэрных дамах не спатрэбіцца накіраванне ад мясцовых органаў улады, што раней было абавязковай умовай.
Стартуе прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі ўрада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. Прэмія прысуджаецца грамадзянам або калектыву суіскальнікаў у колькасці не больш за шэсць чалавек за дасягненне вынікаў, якія аказалі істотны ўплыў на павышэнне канкурэнтаздольнасці вытворчасці і (або) эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, садзейнічалі росту якасці жыцця насельніцтва.
З 1 студзеня ў Беларусі знята абмежаванне на памер пенсій працоўных пенсіянераў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі стартаваў агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 да 25 студзеня 2025 года. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадставяць выбаршчыкам свае перадвыбарчыя праграмы.
Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа.
З надыходзячым Новым годам жыхароў Магілёўскай вобласці віншуе старшыня Магілёўскага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый беларускага народа, патрыятычнаму выхаванню моладзі, па выніках 2024 года прысуджаны тры прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».