Архіў навін

24 лютага Магілёўская вобласць прыме эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад». Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Арына Сафонькіна. Прамапраект прадоўжыцца з лютага па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тэрытарыяльных штабах студэнцкіх атрадаў.
Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Магілёве з 24 па 26 лютага. У спарткомплексе «Алімпіец» будуць прадстаўлены перадавыя распрацоўкі і дасягненні навукі, імпартазамяшчальная прадукцыя, разгорнецца прастора ініцыятыў. У тым ліку свае інавацыйныя магчымасці прадэманструюць універсітэты і прадпрыемствы Магілёўшчыны.
Увосень падчас наведвання БНБК у Пухавіцкім раёне Аляксандр Лукашэнка сярод іншых паставіў задачу беларускім аграрыям забяспечыць БНБК збожжам у неабходнай колькасці. Адпаведнае даручэнне дадзена міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Ігару Брылу. Зразумела, што для гэтага на новы ўзровень трэба паднімаць ураджай у гаспадарках, змешчаных у даверным кіраванні карпарацыі. З восені ў раёнах, дзе пачалі рэалізоўваць маштабны інвестыцыйны праект ЗАТ «БНБК», ствараліся цэнтралізаваныя мехатрады - машынна-трактарныя станцыі. У Глускім раёне базай для размяшчэння МТС вызначылі мехдвор паблізу вёскі Калацічы Глускага райагратэхснаба. Карэспандэнты «СД» даведаліся падрабязнасці, хто будзе працаваць на новай тэхніцы і які эфект дзякуючы падтрымцы інвестара дасягнуць на палях ужо да сярэдзіны лютага.
Пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Дзмітрый размеркаваўся ў філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга». Там пацыентамі маладога ветурача былі каровы, а ў ЗАТ «Сервалюкс Агра» - бройлерныя кураняты. Дзмітрый разважае, якія фактары павінны скласціся на першым працоўным месцы, каб у маладым спецыялісте падтрымаць амбіцыі, а не абламаць крылы.
Прафарыентацыйны занятак для школьнікаў рэгіёну «Святая справа - Радзіме служыць» прайшоў у Магілёве на базе АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамілі ў абласным ведамстве.
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па мнагаборстве ратавальнікаў «Пошукава-выратавальныя работы» прыме Магілёўская вобласць з 21 па 24 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць дзевяць каманд з падраздзяленняў тэрытарыяльных упраўленняў МНС, Універсітэта грамадзянскай абароны і рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР». Спаборнічаць ратавальнікі будуць на тэрыторыі Магілёва, Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў.
Больш за 300 удзельнікаў сабрала абласное зімовае свята «Магілёўская лыжня» ў Чавусах. Спартыўнае мерапрыемства прымае раённая СДЮШАР
Сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным адбылася 17 лютага ў рамках дзелавога візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь.
Творчая прэзентацыя Горацкага раёна адбудзецца 21 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» працягваецца, - распавялі суразмоўцы. – І ў аўторак, 21 лютага, будзе прадстаўлены творчы патэнцыял Горацкага раёна».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўвёў нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага. Адпаведны ўказ нумар 41 падпісаны 16 лютага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай цывільнай службы і захавання яе гістарычных традыцый. Дакументам зацверджана Палажэнне аб нагрудным знаку. Ён выдаецца дзяржаўным цывільным служачым пасля заняцця імі дзяржаўных цывільных пасад і застаецца ў іх пасля заканчэння дзяржаўнай цывільнай службы без права нашэння.
З сакавіка па снежань 2023 года пошукавым клубам «Віккру» запланавана правядзенне выведвальных пошукавых экспедыцый па зборы інфармацыі аб невядомых раней пахаваннях воінаў Чырвонай Арміі, патанулай бронетэхніцы, збітых савецкіх самалётах і зніклых без вестак экіпажах у гады Вялікай Айчыны. Пра гэта паведамляецца на сайце аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
Выстава «Яго Магілёвам назвалі...», прымеркаваная да 110-годдзя твора Янкі Купалы «Магіла Льва», адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава, паведамілі ва ўстанове культуры.
Абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў па спецыяльнасці «механізатар» праходзіць на базе Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага. За права прадставіць рэгіён у рэспубліканскім фінале спрачаюцца 7 навучэнцаў - прадстаўнікі ВНУ і ССНУ.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Законам прадугледжваецца комплексная карэкціроўка норм Выбарчага кодэкса з улікам абноўленай Канстытуцыі і правапрымяняльнай практыкі. У прыватнасці, аптымізаваны сістэма выбарчых камісій і парадак стварэння выбарчых акруг; уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, карты паляка, іншых падобных дакументаў).
Магілёў прыняў чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы. На працягу двух дзён спартыўныя спаборніцтвы праходзілі на базе Палаца гімнастыкі. Як расказаў галоўны сакратар спаборніцтваў, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Сяргей Сухаў, на чэмпіянаце прадстаўлены каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Сярод мужчын удзельнікамі сталі 33 спартсмены 2008 года нараджэння і старэйшыя. Сярод жанчын - 46 чалавек 2009 года нараджэння і старэйшыя.
Падвядзенне вынікаў XI абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» 15 лютага адбылося ў Магілёве. Самыя актыўныя ўдзельнікі ініцыятывы былі запрошаны ў Палац культуры вобласці на ўрачыстую цырымонію. Магілёўскім рэгіянальным аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду разам са словамі падзякі, якія прагучалі на іх адрас, ў гэты дзень былі ўручаны 70 сувеніраў-ўдзячнасці.
У гэтыя дні Лядовая арэна Шклова прымае абласны этап спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба-2023». На працягу двух дзён на шклоўскім лёдзе вызначацца наймацнейшыя каманды, якія атрымаюць права прадстаўляць Магілёўскі рэгіён на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў. Учора на лядовай пляцоўцы скрыжавалі клюшкі гульцы з малодшай узроставай групы. На цырымоніі адкрыцця іх вітаў старшыня райвыканкама Андрэй Камко і першы сакратар абласнога камітэта 00 «БРСМ» Аляксандр Саксонаў.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у стадыі завяршэння падрыхтоўка насеннага матэрыялу хлябоў і зернебабовых. У шэрагу сельгасарганізацый (СВК «Гігант», філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-Аграсервіс», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка») гэта работа завершана. Падрыхтаванае насенне дастаўляецца ў Бабруйскую раённую дзяржінспекцыю па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, дзе праводзяцца выпрабаванні насеннага матэрыялу на пасяўныя якасці.
У Магілёве 18 лютага пройдзе прафарыентацыйнае мерапрыемства «Святая справа - Радзіме служыць». Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства для вучняў 9-11-х класаў устаноў адукацыі рэгіёну будзе арганізавана на базе АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама. Рабятам раскажуць аб паступленні ў Акадэмію і Інстытут МУС, а таксама аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў краіны.
Больш за 20 удзельнікаў збярэ першынство па трактарным біятлоне ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі 22 лютага. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Уладзімір Гусараў.
Расіянам заўсёды рады ў беларускіх вну. На рэспубліканскім семінары «Аб выніках работы па развіццю экспарту паслуг у 2022 годзе і перспектывах на 2023 год», які прайшоў у БДЭУ, удзельнікі абмяркоўвалі ў тым ліку пытанне прыцягнення расійскіх грамадзян у беларускія вну. Рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў упэўнены, што гэтая вну будзе асабліва цікавая расійскаму абітурыенту:
Правядзенне прыёмаў грамадзян - гэта добрая практыка работы ўсіх органаў дзяржкіравання і гаспадарання з насельніцтвам. Такое меркаванне выказаў Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы падчас правядзення прыёму грамадзян у Дрыбінскім райвыканкаме.
Цеснае ўзаемадзеянне прамысловых прадпрыемстваў на месцах дае магчымасць змагацца з негатыўнымі эканамічнымі фактарамі сучаснага свету. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога пашыранага пасяджэння прэзідыума Магілёўскай абласной асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, якое прайшло на ААТ «Зеніт».
Лідар баскетбольнага чэмпіянату Беларусі магілёўскі «Барысфен» атрымаў 19-ю перамогу і прадаўжае ўзначальваць турнірную табліцу. У сваім 22-м паядынку магіляўчане ўпэўнена перамаглі ў сябе дома сталічны «Імпульс-БДУІР» - 94:63. Дзякуючы гэтаму поспеху ў падапечных Андрэя Крываноса цяпер 41 ачко. На другой пазіцыі ў турнірнай табліцы знаходзіцца «Гродна-93», у якога 38 заліковых балаў, у актыве віцебскага «Рубона» 34 ачкі. Праследавацелі «Барысфена» сустрэнуцца паміж сабой 18 лютага ў Гродне. БЕЛТА
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, удасканаленне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У аўторак, 14 лютага Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Саветам Міністраў Беларусі найбольш актуальныя пытанні. Аб найбольш актуальных тэмах, якія абмяркоўваў Прэзідэнт, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага». Так, Прэзідэнт узняў пытанне забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзаемадзеяння арганізацый і цэнтраў, якія іх абслугоўваюць.
Абласны конкурс «Я патрыёт сваёй краіны» адбудзецца 16 лютага ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Як растлумачылі арганізатары, конкурс праводзіцца ў рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці» з мэтай выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай работы лідэраў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра.
У 2023 годзе на ветравальна-бураломных лесасеках у Магілёўскай вобласці створаць больш за 2,3 тыс. га новых лясоў. Пра гэта падчас выніковага паседжання калегіі Магілёўскага ДВЛГА расказаў генеральны дырэктар Сяргей Максімовіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Магілёўскай паліклініцы №5 завяршыўся капітальны рамонт. Пра гэта расказаў галоўны ўрач установы аховы здароўя Валерый Марозаў. Неабходнасць правядзення маштабных будаўніча-мантажных работ была выклікана нездавальняючым станам самога будынка, у сценах якога сталі з'яўляцца расколіны. Пасля абследавання апорных канструкцый і падмурка ў 2018 годзе прынята рашэнне адрамантаваць паліклініку капітальна.
Абласное зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2023» збярэ 18 лютага ў Чавусах аматараў лыжнага спорту з усяго рэгіёну. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды гарадоў і раёнаў Прыдняпроўскага краю, структурных падраздзяленняў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, рабочыя і служачыя суб'ектаў гаспадарання вобласці, устаноў і арганізацый, а таксама аматары лыжных гонак. Месца правядзення: вул. Верхняялаўская, 3Б (СДЮШАР Чавускага раёна). Пачатак аб 11-й гадзіне. Рэд.