Архіў навін
У Магілёве ўжо даўно наспявала пытанне аб неабходнасці абнаўлення інфекцыйнай бальніцы. Будынак, дзе яна размяшчаецца, састарэў як маральна, так і фізічна. Акрамя гэтага, у сучасным свеце змяніліся і падыходы да лячэння інфекцыйных хвароб, а існуючыя магутнасці ўжо не могуць забяспечыць належных падыходаў. Таму было прынята рашэнне пабудаваць новы будынак, які ўвайшоў у склад Магілёўскай бальніцы №1. Сучасны інфекцыйны корпус абсталяваны па апошнім слове медыцынскіх тэхналогій. І ўжо зусім хутка ён прыме сваіх першых пацыентаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян краіны з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дарагія суайчыннікі! Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі. У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства».
Конституция Республики Беларусь - Основной закон страны, имеющий высшую юридическую силу и закрепляющий основополагающие принципы и нормы правового регулирования важнейших общественных отношений. Конституция определяет государственное устройство, устанавливает принципы избирательной системы, регулирует образование органов власти, закрепляет права и обязанности граждан. Высшей ценностью Конституция объявляет человека, его жизнь.
У Магілёўскай вобласці 15 сакавіка пройдзе патрыятычная акцыя «Наша Канстытуцыя», ініцыяваная абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У Мінску прайшлі штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па водных відах спорту сярод выхаванцаў дапаможных школ і дамоў-інтэрнатаў, арганізатарам гэтых стартаў выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт «Спешыял Алімпікс».
Плаўцы з Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця паказалі бліскучыя вынікі: яны выйгралі 11 залатых, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі і заслужана заваявалі першае месца сярод 5 каманд-удзельніц.
«Гарадская прастора - погляд у будучыню». У Магілёве падвялі вынікі конкурсу для творчай моладзі. Некалькі месяцаў студэнты працавалі над праектамі, якія павінны зрабіць знешні выгляд абласнога цэнтра больш сучасным і прывабным.
Для стварэння горада мары можна было выкарыстоўваць любыя смелыя рашэнні: ад 3D-праекцый да графіці. На суд журы свае ідэі прадставілі і будучыя горадабудаўнікі - навучэнцы архітэктурнага каледжа. Самыя юныя ўдзельнікі конкурсу забралі два прызавыя месцы, а таксама ўзнагароду сімпатый гледачоў - яны вырашылі абнавіць парк на бульвары Непакораных.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава можна будзе азнаёміцца з выставай графікі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах суразмоўцаў, экспазіцыя бузде уключаць у сябе графічныя творы, якія дэманструюць характэрныя рысы беларускай нацыянальнай культуры.
На веладроме спарткомплексу «Мінск-арэна» завяршыліся адкрытыя чэмпіянат Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы на трэку. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 Магілёва аднавіла працу пасля кавідных абмежаванняў. Зараз тут функцыянуюць тры басейны. У Магілёве гэта адзіная паліклініка, дзе падтрымаць і выправіць сваё здароўе праз водныя працэдуры могуць дзеці ад нараджэння да 17 гадоў.
Рэспубліканскі конкурс юных музыкантаў імя заслужанага дзеяча культуры БССР М.М.Салдатава пройдзе з 28 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 3 імя М.М.Салдатава.
Конкурс накіраваны на падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, раскрыццё іх творчага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, а таксама папулярызацыю інструментальнага выканальніцтва. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Грамадская прыёмная па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва пачне працаваць у Магілёве 16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Звярнуцца з праблемнымі пытаннямі можна будзе з 10.00 да 12.00.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці свайго філіяла ў Магілёве. Гэтую суму плануецца асвоіць на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя С.М.Кірава ў найбліжэйшыя тры гады, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык.
З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 Ірына Раінчык адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Рэд.
У Магілёве аб'явілі набор у IT-лабараторыю. Навучанне для ахвочых асвоіць новую прафесію арганізуе Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.
На навучанне набіраюцца дзве групы. Жадаючым прапануюць павысіць свае веды ў сферы інфармацыйных распрацовак па напрамках: «Асновы вэб-распрацоўкі: HTML, CSS» і «Інтэрнэт-тэхналогіі: JavaScript».
Адна з важных задач будучай палітычнай партыі «Белая Русь» - раскрыць патэнцыял маладых людзей, каб у будучыні яны змаглі стаць паўнапраўнай элітай Беларусі. Такія дыялогавыя пляцоўкі праходзяць у навучальных установах Магілёўшчыны. Адна з іх, якая прайшла ў Магілёўскім медкаледжы, прысвечана тэме партыйнага будаўніцтва.
Прамая лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама будзе праводзіцца 20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў камітэце.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
Старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка - з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Асабісты прыём грамадзян на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» 15 сакавіка з 16.00 да 18.00 правядзе дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Сяргеевіч Сільвановіч (Пушкінская выбарчая акруга №46).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл: 8 (0222) 63-51-06.
Адрас грамадскай прыёмнай: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45.
Рэд.
У абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi i культурна-асветнай работы майстрыхi з Магiлёўшчыны пры дапамозе рознакаляровых нiтак распавядаюць, чым багатая i знакамiтая iх малая радзiма. Напрыклад, Вольга Пабелусцiк з Круглянскага раёна, якая зрабiла першы шывок на карце вобласцi, з мулiнэ «малюе» трашчотку — цудоўны народны ўдарны музычны iнструмент.
Больш за 7 млн. 771 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі бустэрную вакцынацыю супраць COVID-19. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Поўны курс асноўнай (першаснай) вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш як 908,5 тыс. чалавек, Віцебскай - звыш 808,5 тыс., Гомельскай - звыш 997,1 тыс., Гродзенскай - 706,2 тыс., Магілёўскай - 702,3 тыс. У Мінску гэтая лічба склала больш за 1,32 млн чалавек, Мінскай вобласці - больш за 1,02 млн.
У Магілёўскай вобласці праходзяць вучэнні маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Сёння майстар-класы для моладзі прыняў горад Бялынічы.
Для аказання паліятыўнай дапамогі мужчынам і жанчынам у аддзяленні пераабсталявалі 15 ложкаў. Гэта першы вопыт бальніцы ў аказанні комплекснай дапамогі невылечна хворым пацыентам.
Двухдзённы навучальна-палявы збор курсантаў МНС прайшоў у Бабруйскім раёне. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку пажараў у жылфондзе і папярэджанне гібелі ў іх людзей, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У зборы прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. На працягу двух дзён прафесарска-выкладчыцкі склад Універсітэта грамадзянскай абароны МНС сумесна з работнікамі абласнога ўпраўлення МНС правёў з курсантамі шэраг мерапрыемстваў. Яны адпрацавалі практычныя навыкі правядзення прафілактычнай работы ў жылым сектары ў рэальных умовах.
У рэгіянальным развіцці асноўнымі прыярытэтамі застаюцца: інвестыцыі, напаўняльнасць бюджэту для далейшага развіцця тэрыторый, рост даходаў насельніцтва. Такой думкай падзяліўся старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў падчас пасяджэння калегіі па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну за 2022 год і пастаноўцы задач на 2023 год.
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у Магілёве ў Палацы культуры вобласці ў 11.00 пачнецца Усебеларуская акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абкаме БРСМ.
Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё атрымліваюць ва ўрачыстай абстаноўцы з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў, іншых заслужаных і аўтарытэтных людзей краіны выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.
Фестываль для бізнесвумэн пройдзе 19 сакавіка. Арганізатарамі выступілі Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця і жаночая бізнес-супольнасць.
Заснавальніца ўстановы «Жаночы дом» Крысціна Гладчанка ў ліку арганізатараў мерапрыемства:
Новыя кіраўнікі назначаны адразу ў двух лясгасах вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Так, Магілёўскі лясгас узначаліў Алег Селіх. Да гэтага ён займаў пасаду галоўнага ляснічага Магілёўскага ДВЛГА. Дырэктарам Чэрыкаўскага лясгаса прызначаны Аляксандр Жэбін. Раней ён працаваў галоўным ляснічым Быхаўскага лясгаса.
Толькі кансалідаванае грамадства здольна супрацьстаяць любым вонкавым выклікам. Аб гэтым гавораць беларускія грамадскія дзеячы па выніках заявы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб інцыдэнце на аэрадроме Мачулішчы. Дзяржава выступае гарантам бяспекі для сваіх грамадзян. У той жа час кожны чалавек на сваім месцы павінен рабіць усё, што ад яго залежыць, для ўмацавання суверэнітэту сваёй дзяржавы.
Вярнуць у вытворчасць да 80 працэнтаў другасных матэрыяльных рэсурсаў і атрымліваць прадукт з высокай дабаўленай вартасцю. З гэтай мэтай у Бабруйскім раёне рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода коштам звыш 70 мільёнаў рублёў. Новае прадпрыемства здыме з парадку дня пытанне сартавання смецця ў бліжэйшых раёнах, забяспечыць сыравінай перапрацоўшчыкаў і адкрые больш за 160 вакансій.
У Магілёўскай бальніцы нумар 1 днямі запрацавала абноўленае аддзяленне аператыўнай гінекалогіі. Абноўленыя палаты, новая медыцынская мэбля - усё гэта было зроблена дзякуючы спонсарскай дапамозе магілёўскіх прадпрыемстваў. Пра гэта расказаў загадчык аддзялення Аляксандр Каралевіч.
Переводчик