Беларусь ніколі не пагражала нацыянальнай бяспецы ЗША, таму ўвядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый і фізічных асоб надуманае, апрыёры несправядлівае і падлягае адмене. Вашынгтон абраў памылковую стратэгію, і гэта відавочна для кожнага разважлівага чалавека. Увядзенне санкцый, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы, палітычны ціск і спробы дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі – рэцыдывы халоднай вайны.