Архіў навін

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь у 2008 годзе далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 5 лістапада правядзе ў Магілёве семінар-вучобу для актывістаў, якія прапаноўваюцца саюзам для ажыццяўлення назірання на выбарчых участках рэгіёна падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-верасень 2019 года паступіла Br943,8 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 8,9% або Br77,2 млн. у фактычным вылічэнні. Найбольшыя сумы склалі паступленні падаходнага падатку – Br339,3 млн. (36%), падатку на дабаўленую вартасць – Br124,3 млн. (13,2%), падатку на прыбытак – Br87,7 млн. (9,3%), акцызаў – Br67,7 млн. (7,2%).
Стадыён Глуска перажыў другое нараджэнне і ператварыўся ў сучасны спартыўны аб’ект. Тут устанавілі 600 новых сядзенняў замест старых лавак. На цэнтральным полі і пляцоўцы для міні-футбола замянілі вароты. Грошы для работ асвоілі з мясцовага бюджэту, паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Святлана Лісіца.
У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі». На мерапрыемства, якое пачнецца ў 16.00 у мясцовым доме культуры, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У Магілёве больш чым у 50 тралейбусах горада загучала класіка, а ў некаторых з іх з’явілася інфармацыя аб праекце і вядомых кампазітарах. Цяпер гараджане і турысты могуць паслухаць добрую музыку і расслабіцца па дарозе на працу і дадому. Праект «Дарожная рапсодыя» належыць удзельнікам летняга лагера актыўных жыхароў UrbanCamp2019 Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і не мае аналагаў у нашай краіне. Магілёўскі філіял «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» падтрымаў рэалізацыю крэатыўнага праекта.
Камп’ютарныя тэхналогіі прыходзяць на малочныя фермы Магілёўскай вобласці. Гэтаму спрыяе мадэрнізацыя галіны. За прыкладам журналісты ТРК «Магілёў» адправіліся ў Асіповіцкі раён.
Больш за чвэрць школьнікаў Магілёўскай вобласці атрымала прышчэпкі супраць грыпу. Так, у Дрыбінскім раёне вакцынацыю навучэнцаў завяршылі. Ахоп імунізацыяй дзяцей тут склаў больш за 50%, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Напярэдадні вакцынацыі медыкі арганізавалі тлумачальныя лекцыі для дзяцей і дарослых. Актыўны ўдзел у папулярызацыі імунізацыі насельніцтва супраць грыпу прымалі валанцёры. Як удакладнілі эпідэміёлагі, запланавана прышчапіць не менш за 70% школьнікаў. Вакцынацыя працягнецца да 1 снежня.
У Магілёўскай вобласці завяршаюць уборку агародніны, а вызваленыя сілы кінутыя на ўзняцце зябліва. Гэтыя работы вядуцца па графіку. Сярод лідараў – Бялыніцкі, Шклоўскі і Магілёўскі раёны. Усе палявыя работы павінны быць завершаны да 7 лістапада. ТРК «Магілёў»
У медустановы Магілёўскай вобласці са скаргамі на ўкусы жывёл штогод звяртаецца каля 3 тыс. чалавек. Большасці прызначаюць антырабічныя прышчэпкі. У рэгіёне ўжо зарэгістравана больш за 40 пацверджаных выпадкаў шаленства сярод жывёл. ТРК «Магілёў»
У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца. Пажар здарыўся сёння раніцай у аграгарадку Малашкавічы, дзе хлопец пражывае з дзядулем і бабуляй. Увечары 1 лістапада Сяргей прыйшоў да сябра ў госці і застаўся начаваць. Прачнуўшыся раніцай, яны ўбачылі, што суседні дом займаецца агнём. Пакуль бацька таварыша выклікаў МНС, хлапчукі кінуліся да месца здарэння. Выявіўшы задымленне ўнутры дома, Сяргей зайшоў туды праз незачыненыя дзверы, убачыў на ложку гаспадара, які спаў, выцягнуў мужчыну на свежае паветра.
«Залаты шлягер» шмат гадоў збірае на магілёўскай зямлі зорак сусветнага мастацтва, чыя праца і творчасць, без перабольшання, родніць і аб’ядноўвае душы нашых людзей, робіць нас больш радаснымі і міралюбівымі, адзначыў сёння падчас урачыстага адкрыцця фестывалю старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Міністр культуры Юрый Бондар, які пабываў на адкрыцці Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер – 2019», высока ацаніў уклад песеннага форума ў развіццё беларускай культуры:
Сімвалічны газавы факел запалілі ўчора ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна. Блакітнае паліва цяпер паступае ў 111 жылых дамоў гэтага населенага пункта.
З сённяшняга дня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пачалі ўзмоцнена правяраць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. У Магілёўскай вобласці праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд», мэта якога – прыцягнуць увагу аўтаўладальнікаў да падтрымання транспарту ў тэхнічна спраўным стане. Мерапрыемства будзе працягвацца да 10 лістапада.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер - 2019». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сто гадоў таму, 1 лістапада 1919 года, выйшаў першы нумар газеты «Голос коммуниста». Так называлася выданне, якое сёння вядома ў Магілёўскай вобласці як «Веснік Чэрыкаўшчыны». Дарэчы, газета была і «Соцыялистычнай перамогай», і «Заклікам Ільіча», перш чым здабыла сучасную назву. Сёння выйшаў 84 нумар раённай газеты, а ў дужках значыцца лічба 11399. Менавіта столькі выпускаў пабачыла свет за векавы прамежак з дня заснавання. Безумоўна, можна выказаць здагадку, што недзе, магчыма, быў збой, і гэта колькасць мае хібнасць, але яна невялікая.
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з 1 па 15 лістапада прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі. У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".
У Магілёўскай вобласці больш за 8 тыс. дзяцей паправяць здароўе ў аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ падчас восеньскіх канікул
«Залаты шлягер» будзе развівацца, захоўваючы традыцыйныя асновы. На гэта звярнуў увагу падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцай (МАДБ) за кошт сродкаў дабрачыннай арганізацыі «Сэрца дзецям Чарнобыля» (Люксембург) набыта перасоўная мабільная стаматалагічная ўстаноўка, якая дазваляе значна ўдасканальваць аказанне пад агульным наркозам стаматалагічнай дапамогі непаўналетнім пацыентам, якія маюць патрэбу ў падобных аперацыях.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прафсаюзы Беларусі далі старт правядзенню маштабнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» у падтрымку маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці і было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
У Бабруйску праходзіць Тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня». Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Таццяна Кізатава.
У лістападзе будуць доўгія выхадныя, якія ўзнікнуць праз перанос працоўнага дня з 8 лістапада на 16 лістапада. Адпачываць беларусы будуць з 7 лістапада па 10-га. Варта памятаць, што наступны працоўны тыдзень стане даўжэйшым за кошт рабочай суботы 16 лістапада.
Паміж «Омск Карбон Магілёў» і Інстытутам прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент змацавалі подпісамі генеральны дырэктар ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» Марат Ігізбаеў і дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка.
Фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прадставяць сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Уваход бясплатны, пры гэтым у зале колькасць месцаў абмежавана – усяго 880. Канцэрт у Бабруйску стане часткай Дзён культуры Егіпта, якія пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада. Такая дамоўленасць дасягнута ў мэтах выканання комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2018–2019 гады.
У Горацкім раёне падчас аператыўных праверак падаткавікі выявілі 15 кіроўцаў, якія займаліся нелегальнымі перавозкамі пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Кожнаму з правапарушальнікаў прад’яўлены да выплаты адзіны падатак, агульная сума якога склала Br1,8 тыс. Двое нелегалаў папаліся правяраючым інспектарам паўторна. У дачыненні да іх складзены пратаколы. Адзін з аўтамабіляў канфіскаваны да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў эканамічным судзе Магілёўскай вобласці.
На базе Абласнога цэнтра творчасці адбыўся ХХV Чэмпіянат Магілёўскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. У спаборніцтве прыняло ўдзел 36 каманд з Магілёва, Бялыніч, Бабруйска, Кіраўска, Краснаполля, Крычава, Асіповіч, Слаўгарада, агр. Папоўка.