Архіў навін

Дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў, якія пакінуць свае ўстановы адукацыі ў 2020 годзе, адбудзецца ва УУС Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25) 12 кастрычніка.
Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы крухмальнай галіны рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар – 5, 6 і 7 студзеня).
У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя, паведаміў дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў. «Такая праца праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, сёлета вядзецца распрацоўка яшчэ шасці», – адзначыў Аляксандр Скуратаў.
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка. Ён збярэ работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбудуцца трэцім разам і будуць прымеркаваны да Года малой радзімы, адзначылі арганізатары конкурсу – Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Навучальны семінар па імунізацыі пройдзе 10 кастрычніка на базе Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства, у якім прымуць удзел каля 200 выкладчыкаў і навучэнцаў усіх школ Магілёва, – павышэнне інфармаванасці аб вакцынацыі сярод моладзі. Праграмай семінара запланаваны трэнінгі, лекцыі, навучанне валанцёраў. Як заўважылі суразмоўцы, у Магілёве ўжо два гады выкарыстоўваецца практыка інфармавання па метадзе «роўны навучае роўнага» і запрашэнне на імунізацыю супраць грыпу асоб з «груп рызыкі».
Для школ і дзіцячых садкоў Магілёўскай вобласці закупілі больш за 100 параканвектаматаў. Практычна ўсе яны ўжо ўстаноўлены, паведаміла вядучы спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Гайдэнка. Грошы на закупку абсталявання былі вылучаны з абласнога бюджэту.
Нясвоечасоваму рэагаванню на звароты магіляўчан па пытаннях падключэння ацяпляльнай сістэмы было прысвечана пазапланавае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама. На падключэнне жылога сектара ў Магілёве адводзілася дзесяць дзён – з 28 верасня. Але іх не хапіла, каб зняць усе праблемы. Напрыклад, толькі за 8 кастрычніка на нумар 115 адзінай дыспетчарскай службы паступіла 1238 зваротаў, з іх 584 тычыліся ацяплення.
Прамыя лініі 11 кастрычніка правядуць спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. З 10.00 да 13.00 па нумары 8 (0222) 74-06-48 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць звярнуцца да галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Уладзіміраўны Нячай па пытаннях арганізацыі якаснага і бяспечнага харчавання, адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі.
Канферэнцыя прысвечана перспектыўным тэхналогіям машынабудавання, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, металаапрацоўчаму абсталяванню і інструментальнаму забеспячэнню.
У Быхаўскім раёне ў бягучым годзе рэалізавалі два інвестыцыйныя праекты і далі старт трэцяму. Пра гэта расказаў старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч. Адзін з інвестпраектаў – стварэнне турыстычнага комплексу на беразе Чыгірынскага вадасховішча: альтанкі, шэзлонгі, камфортны адпачынак ля вады ў маляўнічым месцы, домікі ў арэнду. Тут з’явілася два дзясяткі новых працоўных месцаў.
Адзіны дзень кірмашоў вакансій для моладзі прайшоў 8 кастрычніка ў нашым рэгіёне. У праекце ўдзельнічалі Магілёў, Бабруйск, Бялыніцкі, Касцюковіцкі і Чэрыкаўскі раёны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада нумар 682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі 9-13 кастрычніка. Да гэтага часу ва ўсіх абласцях і Мінску адбылося вылучэнне прэтэндэнтаў на месцы ў верхняй палаце парламента. Такім правам валодаюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы - прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам.
Вызначаны пераможцы творчага конкурсу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Слова, першае ў жыцці...», прысвечанага Дню маці, паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Конкурс на самую лепшую эмблему, фатаграфію, малюнак, верш і эсэ стартаваў 10 верасня як частка аднайменнай арт-эстафеты і аб’яднаў усе рэгіёны Беларусі. Усяго паступіла больш за 1 тыс. работ, у тым ліку 100 – ад Магілёўскай вобласці.
Галоўная задача – даць людзям магчымасць зарабіць, гэта адзначыў падчас выязнога прыёму ў Бялынічах памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы.
IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце 4-6 кастрычніка і аб’яднаў больш за 120 удзельнікаў – музеяў рознага профілю, галерэяў, турыстычных і дызайнерскіх фірм, вытворцаў музейнага, выставачнага і электроннага абсталявання. З 25 музеяў Магілёўскай вобласці ў мерапрыемстве прымала ўдзел 18 музейных устаноў, паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 19 кастрычніка па ўсёй краіне, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі пройдуць у Магілёве 12-13 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
У Чэрыкаўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся інфармацыйны цэнтр для моладзі. Яго праца, да якой прыцягнуць валанцёраў, будзе накіравана на пашырэнне доступу сацыяльна не абароненай моладзі да рынку працы, адукацыі і прадпрымальніцтва, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці конкурс сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання складае 6,3 чалавекі на месца. Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Зрабіць адукацыю ў рэгіёнах даступнай і якаснай – мэта рэспубліканскага праекта па яго мадэрнізацыі. У межах праекта на перааснашчэнне школ у раёнах Магілёўскай вобласці Міжнародны банк развіцця вылучыў $ 50 млн. У праграму трапілі два дзясяткі навучальных устаноў. Напрыклад, гімназія ў Глуску. Пасля рэканструкцыі яна стала сапраўдным адукацыйным цэнтрам для ўсяго раёна.
Урачы з Магілёўскай вобласці і Італіі змогуць абменьвацца вопытам і павышаць сваю кваліфікацыю. Дамоўленасці дасягнуты ў межах праекта доўгатэрміновай гуманітарнай дапамогі італьянскага дабрачыннага фонду ў Слаўгарадскім раёне. Італьянскія валанцёры супрацоўнічаюць з нашым рэгіёнам не першы год. І гэта той выпадак, калі веды спецыялістаў дзвюх краін – на карысць і на здароўе людзей.
За 9 месяцаў 2019 года пры садзейнічанні службы занятасці больш за 16 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці здолела знайсці працу. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна. Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці субсідыі атрымала 246 беспрацоўных. Часцей за ўсё гэта былі бізнес-праекты ў сферы рознічнага гандлю, грузаперавозак і будаўнічых работ. На зноў створаныя працоўныя месцы ў першым паўгоддзі працаўладкавана 2 тыс. 284 чалавекі.
Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычніка правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб'ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ.
У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні штогод адзначаемага ў нашай краіне 14 кастрычніка Дня маці стартуе Тыдзень маці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да самай галоўнай у жыцці кожнага жанчыны, акружыць яе клопатам і цяплом, аказаць заслужаныя ўшанаванні, дапамагчы вырашыць праблемы, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, павышэння прэстыжу моцнай сям’і.
Падчас VIII пасяджэння Беларуска-Украінскага Кансультатыўнага савета і Украіны ў Жытоміры, прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці заключылі кантракты на агульную суму $ 3,9 млн. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
У Магілёўскім мікрараёне Казіміраўка восенню плануецца высадзіць больш за 1 тыс. дрэў. Праект абмяркоўваўся на пасяджэнні гарвыканкама. Пасадка дрэў будзе праводзіцца падчас суботнікаў з удзелам жыхароў раёна. Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы старшынёй гарвыканкама Уладзіміра Цумарава з насельніцтвам, якая адбылася ў СШ № 46. Пасадачны матэрыял падрыхтуе для работ «Магілёўзеленбуд». Па матэрыяле mogilevnews.by
Тактыка-спецыяльнае вучэнне з вайсковай часцю 89417 пройдзе з 7 па 11 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці, інфармуе сайт Міністэрства абароны. У ходзе манеўраў будуць адпрацаваны пытанні дастаўкі падраздзяленняў брыгады ў месцы выканання вучэбна-баявых задач рознымі спосабамі: паветраным (парашутным і беспарашутным), чыгуначным, дэсантаванне асабовага складу з самалёта ваенна-транспартнай авіяцыі Іл-76 і верталётаў Мі-8 у розных умовах надвор’я і ў розны час сутак.