RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдача гастрольнага пасведчання

Выдача гастрольнага пасведчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей - пасведчанне), якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы у сферы культуры (упраўленнем культуры аблвыканкама), па месцы запланаванага правядзення культурна -відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.

  Пасведчанне выдаецца на права арганізацыі і правядзення кожнага (асобнага) культурна-відовішчнага мерапрыемства або некалькіх культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі адной вобласці або горада Мінска на працягу трыццаці каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго і таго ж выканаўцы (саставу выканаўцаў).

У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 214 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры для атрымання пасведчання арганізатар павінен звярнуцца ва ўпраўленне культуры аблвыканкама не пазней чым за дзесяць працоўных дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі ўваходных білетаў або дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (калі рэалізацыя ўваходных білетаў не прадугледжана арганізатарам дадзенага мерапрыемства), за выключэннем выпадкаў, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае названае структурнае падраздзяленне.

На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасведчанне выдаецца бясплатна. З удзелам беларускіх і замежных або выключна замежных выканаўцаў гастрольнае пасведчанне выдаецца з выплатай дзяржаўнай пошліны.

 

ЗАЯВА аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Спампаваць)

Праграма культурна-відовішчнага мерапрыемства (Спампаваць)