RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ахова працы

Забеспячэнне аховы працы застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай унутранай палітыкі. За апошнія гады ў рэспубліцы створана і функцыянуе дзяржаўная сістэма кіравання аховай працы, сфарміравана нацыянальнае заканадаўства ў гэтай сферы, створана сістэма эканамічнай зацікаўленасці наймальнікаў у паляпшэнні ўмоў і аховы працы.

Разам з тым, на практыцы як з боку працадаўцаў, так і з боку работнікаў па-ранейшаму маюцца выпадкі парушэння існуючых нормаў па ахове працы, якія прыводзяць да трагедыі – гібелі чалавека на вытворчасці. Сацыяльныя страты такога здарэння ацаніць немагчыма, бо ніхто і нішто не верне маці – сына, дзіцяці – бацькоў, жонцы–мужа.

Таму важна ажыццяўляць на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання, непасрэдна ў арганізацыях аналіз стану ўмоў і аховы працы, на аснове якога вызначаць выніковасць прынятых мер, выяўляць тых, хто мае патрэбу ва ўдасканаленні напрамкаў работы, а таксама выпрацоўваць неабходныя для гэтага мерапрыемствы.

Вытворчы траўматызм з цяжкімі наступствамі ў студзені-сакавіку 2021 года ў Магілёўскай вобласці застаўся на ўзроўні аналагічнага перыяду 2020 года. Так, зарэгістравана 20 няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, звязаных з вытворчасцю (за аналагічны перыяд 2020 года – 20), у тым ліку 4 (2) няшчасных выпадку са смяротным зыходам і 16 (18), якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў. Колькасць пацярпелых, якія знаходзіліся ў момант траўміравання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення, у параўнанні з 1 кварталам 2020 года, знізілася з 3 да 1.

У 1 квартале 2021 года няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам, звязаныя з вытворчасцю, зарэгістраваныя ў ЗАТ «Птушкафабрыка “Вішнёўка”» (Бабруйскі раён), ТАА «Прафітград» (г. Магілёў), ААТ «ФанДАК» (г. Бабруйск) і Асіповіцкім раёне электрычных сетак РУП «Магілёўэнерга» (Асіповіцкі раён).

Статьи: