У Магілёўскай вобласці з 8 па 22 кастрычніка праходзіць міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Яго ўдзельнікамі сталі мастакі з Беларусі, Азербайджана, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана і розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Магілёўскі аблвыканкам.