З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей на іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і гарантаванне іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, вадаёме і інш.) з 15 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, у рамках якой работнікі МНС нагадаюць бацькам аб тым, што менавіта яны адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей.