Вялікае футбольнае свята прайшло ў нядзелю, 7 верасня, на стадыёне ў Бялынічах. Мерапрыемства суправаджалася працай фан-зоны «Мы - адна каманда» з футбольнымі актыўнасцямі, музычным выступам суперфіналіста першага сезона шоў «X-ФАКТАР. БЕЛАРУСЬ» Мікіты Бялько, выставай, прысвечанай вядомым беларускім футбалістам, ураджэнцам Бялыніцкага раёна, тэматычнай фотазонай, аўтограф-сесіяй гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Паўла Пласконнага і гульца ФК «Друць» (Бялынічы) Яўгена Емяльянава.